Вы тут

Першы этап беларуска-расійскага маладзёжнага форуму пройдзе 25 верасня ў фармаце відэаканферэнцыі


Першы этап VIII Беларуска-расійскага маладзёжнага форуму пройдзе 25 верасня ў фармаце відэаканферэнцыі, паведаміла БЕЛТА сакратар Цэнтральнага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі Аляксандра Ганчарова.


«Форум адбудзецца ў рамках праграмы VII Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Маладзёжны форум зарэкамендаваў сябе як добрая пляцоўка для рэалізацыі патэнцыялу маладога пакалення дзвюх краін. У бягучым годзе БРСМ сумесна з Міністэрствам адукацыі Беларусі і Федэральным агенцтвам па справах моладзі Расіі прынялі рашэнне па правядзенні форуму ў два этапы. Першы з удзелам прадстаўнікоў маладзёжных арганізацыяй і грамадскіх аб’яднанняў Беларусі і Расіі стартуе 25 верасня. У Нацыянальным прэс-цэнтры будзе ісці трансляцыя відэаканферэнцыі з дапамогай платформы ZOOM. Другі этап запланаваны на снежань», — расказала Аляксандра Ганчарова.

Форум аб’яднае 60 чалавек: па 30 ад кожнага боку. Ва ўрачыстым адкрыцці прымуць удзел лідары БРСМ, асацыяцыі грамадскіх аб’яднанняў «Нацыянальны савет маладзёжных і дзіцячых аб’яднанняў Расіі», а таксама пачэсныя госці — прадстаўнікі Міністэрства адукацыі Беларусі і Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі Расіі, Савета Рэспублікі і Федэральнага агенцтва па справах моладзі.

Потым пачне работу секцыя «Захаванне гістарычнай памяці». Маладыя палітолагі, заканадаўцы, кіраўнікі грамадскіх аб’яднанняў выступяць з дакладамі па тэмах «Сучасныя падыходы да зберажэння гістарычнай памяці», «Маладзёжныя грамадскія ініцыятывы ў грамадзянска-патрыятычным выхаванні моладзі», «Узаемадзеянне маладзёжных парламенцкіх арганізацый у справе захавання аб’ектыўнай гістарычнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў», «Фарміраванне патрыятычных каштоўнасцей моладзі і захаванне пераемнасці пакаленняў. Маладзёжны марафон «75», «Сучасныя тэхналогіі ў рабоце з дзецьмі і падлеткамі Музея Перамогі па захаванні гістарычнай памяці», «Роля грамадскіх арганізацый у фарміраванні нацыянальнай гістарычнай памяці дзяцей і моладзі», «Вопыт Валанцёраў Перамогі ў папулярызацыі вывучэння гісторыі Вялікай Айчыннай вайны».

«Прадстаўнікі беларускага боку падзеляцца вопытам рэалізацыі рэспубліканскага маладзёжнага праекта "Поезд"#Беларусь. Моладзь. Натхненне«. Будзе разгледжана пытанне «Аб рабоце Маладзёжнай палаты пры Парламенцкім сходзе Саюза Беларусі і Расіі» і аб рэалізацыі міжнароднага гісторыка-культуралагічнага праекта «Лічбавая зорка», — адзначыла сакратар ЦК БРСМ.

Беларуска-расійскі маладзёжны форум праводзіцца з 2013 года па ініцыятыве Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі і Нацыянальнага савета маладзёжных і дзіцячых аб’яднанняў Расіі.

Прэв’ю: aif.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.