Вы тут

Праграму ХХІІІ Манхэтэнскага фестывалю кароткаметражнага кіно Manhattan short паказваюць з 24 да 30 верасня


Праграму ХХІІІ Манхэтэнскага фестывалю кароткаметражнага кіно Manhattan short паказваюць з 24 да 30 верасня ў Брэсце, Баранавічах і ў Мінску (да 31 кастрычніка). Гледачам прапануюць кінастужкі з Францыі, Ізраіля, Аўстраліі, ЗША, Палясціны, Паўночнай Македоніі, Расіі, Фінляндыі, Ірана.


Нас чакаюць гісторыі пра ўзаемаадносіны людзей, пошукі адказаў на пытанні маралі і сумлення. Героі мусяць усвядоміць сапраўдныя жыццёвыя каштоўнасці, а глядач атрымае падставу для роздумаў і высноў. Пасля прагляду аўдыторыі прапануюць запоўніць анкеты і вызначыць найлепшы фільм і найлепшага акцёра. Аргкамітэт фестывалю аб'явіць пераможцаў 1 лістапада. Адзначым, што ўсе фіналісты фестывалю Manhattan short аўтаматычна атрымліваюць кваліфікацыю на «Оскар».

У Мінску паглядзець кароткаметражныя стужкі можна будзе ў Палацы Рэспублікі, «Falcon Club Буцік Кіно», VOKA CІNEMA by Sіlver Screen, Sіlver Screen ГЦ Galіleo. У Брэсце паказ зладзяць у малой і VІP-залах кінатэатра «Беларусь», у Баранавічах — у кінатэатры «Зорка».

Алена ДРАПКО

Прэв’ю: depositphotos.com

 

Загаловак у газеце: Кіно без меж

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.