Вы тут

Жыхар Гомеля захоўваў дома больш за 6 кілаграм марыхуаны


У Гомелі 24 верасня наркакантроль затрымаў 32-гадовага мясцовага жыхара. Мужчына захоўваў у кватэры буйную партыю наркотыкаў, паведамляе МУС.


Гамяльчанін перыядычна наведваўся ў розныя раёны вобласці, шукаў там плантацыі дзікарослых канопляў і збіраў лісце. Па прыездзе дадому сушыў і здрабняў ўраджай для далейшага спажывання і продажу.

У кватэры гараджаніна міліцыянеры знайшлі вялікія поліэтыленавыя пакеты са здробненым рэчывам расліннага паходжання (паводле заключэння экспертызы, гэта марыхуана), а на балконе - прыстасаванне для ўжывання наркотыкаў.

Агулам канфіскавана больш за 6 кілаграм наркотыка. Заведзена крымінальная справа.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.