Вы тут

«Музычны вернісаж» прадставіць класіку і сучасныя кампазіцыі ў Гомелі


Канцэрт «Музычны вернісаж» да Міжнароднага дня музыкі пройдзе 1 кастрычніка ў Гомелі, паведамілі БелТА арганізатары.


Аматараў сучаснай і класічнай музыкі запрашаюць у карцінную галерэю імя Г.Х. Вашчанка. «Гэта міжнароднае свята ва ўсім свеце адзначаюць не толькі канцэртнымі праграмамі, творчымі сустрэчамі з вядомымі артыстамі, але і выставамі твораў мастацтва, звязаных з музыкай», — распавялі ў галерэі.

Калектывы і выканаўцы Гомельскай абласной філармоніі падрыхтавалі яркую, насычаную праграму. У гэты вечар сваю творчасць падораць гледачам вядучыя майстры сцэны: народная артыстка Беларусі Галіна Паўлёнак, камерны хор пад кіраўніцтвам заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь Алены Сакаловай, лаўрэаты міжнародных конкурсаў Вольга Кузьменка (каларатурнае сапрана), Андрэй Глазянкоў (банданеон) і Віталь Фамін (фартэпіяна) , Міхаіл Зяленін (баян).

Прагучаць папулярныя класічныя і сучасныя творы: «Я памятаю цудоўнае імгненне» на вершы А.С. Пушкіна, лірычны «Вакаліз» геніяльнага Сяргея Рахманінава, хіт сусветных оперных сцэн — знакаміты вальс з оперы Шарля Гуно «Рамэа і Джульета», факстрот Гары Уорана «Занадта шмат слёз», «Месяцовая рапсодыя» выдатнага кампазітара Оскара Радок — прызнанага караля танга, і інш.

Вядучая вечара — лектар-музыказнаўца Гомельскай абласной філармоніі Вікторыя Чарнова. Пачатак у 18:30. Арганізатары гарантуюць гасцям выдатны настрой і пазітыўныя эмоцыі.

Прэв’ю: карцінная галерэя імя Г.Х. Вашчанка

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.