Вы тут

Адчуць сябе спартыўным каментатарам


Беларускія школьнікі да 15 кастрычніка могуць падаць заяўкі на ўдзел у міжнародным конкурсе юных каментатараў ва ўзроставай катэгорыі 9—14 гадоў у сацыяльных сетках Facebook, Іnstagram і Youtube у рамках міжнароднага праекта «Футбол для дружбы».


Дзеці з нашай краіны традыцыйна прымаюць удзел у міжнароднай дзіцячай сацыяльнай праграме «Футбол для сяброўства». Восьмы сезон праграмы аб'яднае больш за 10 тысяч удзельнікаў з усяго свету і пройдзе ў анлайн-фармаце.

У новым сезоне працягне работу міжнародны дзіцячы прэс-цэнтр, дзе ўдзельнікі паспрабуюць сябе ў ролі спартыўных журналістаў і будуць асвятляць падзеі праграмы ў сваіх краінах, рыхтаваць навіны для нацыянальных і міжнародных спартыўных СМІ. У гэтым годзе міжнародны дзіцячы прэс-цэнтр абвясціў анлайн-конкурс юных каментатараў, пераможцы якога будуць каментаваць анлайн-чэмпіянат праграмы «Футбол для дружбы».

Паводле слоў першага намесніка міністра інфармацыі Паўла Лёгкага, анлайн-фармат падчас пандэміі, як у выпадку з «Футболам для дружбы», дае магчымасць дзецям з розных куткоў краіны даведацца больш пра любімую гульню і знайсці аднадумцаў сярод равеснікаў з усяго свету — і ўсё гэта з бяспекай для здароўя. «Цудоўна, што гэты праект абуджае цікавасць да журналісцкай прафесіі і нават дае рэальныя навыкі: дапамагае дзецям паспрабаваць сябе ў якасці спартыўнага каментатара, зразумець працэсы вытворчасці журналісцкіх матэрыялаў розных фарматаў, пагутарыць з вядомымі спартсменамі і расказаць аб любімай гульні, якая аб'ядноўвае людзей з усяго свету», — сказаў Павел Лёгкі.

Для ўдзелу ў конкурсе дзецям неабходна зняць відэа, у якім трэба пракаментаваць на англійскай мове ўрывак футбольнага матча даўжынёй у адну хвіліну, адным дублем, без мантажу, і выкласці ролік у сацыяльных сетках з хэштэгам #F4FCommentator з указаннем свайго ўзросту і краіны пражывання.

Конкурс пройдзе ў два этапы. На першым — да 15 кастрычніка — будуць адабраны найлепшыя каментатары ў кожнай краіне. На другім — да 9 лістапада — пройдзе анлайн-галасаванне па выбары пераможцы. Вынікі конкурсу будуць падведзены 15 лістапада. Яго ўдзельнікі атрымаюць каштоўныя прызы ад міжнароднай дзіцячай сацыяльнай праграмы «Футбол для дружбы»: набор прафесійнага стрымінгавага аўдыё- і відэаабсталявання і сувеніры з сімволікай праекта.

Даведка

Міжнародная дзіцячая сацыяльная праграма «Футбол для дружбы» рэалізуецца «Газпрамам» з 2013 года. За сем сезонаў яна ахапіла 211 краін і рэгіёнаў, аб'яднала больш за 6 тысяч удзельнікаў і набыла звыш 5 мільёнаў прыхільнікаў.

Прадстаўнікі Беларусі бяруць удзел у міжнароднай дзіцячай сацыяльнай праграме «Футбол для дружбы» з 2014 года. У сёмым сезоне праекта Беларусь прадстаўлялі чатыры юныя футбалісты: Сафія Мяцельская і Яна Сташкова, выхаванкі футбольнага клуба «Mіnsk Ladіes», і Ганна Гадзінская і Мелана Сураўцава, выхаванкі футбольнага клуба «Мінск».

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.