Вы тут

Удасканалена заканадаўства ў сферы стандартызацыі і абароту зброі ў Беларусі


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 30 верасня падпісаў указ № 355, які прыводзіць шэраг нарматыўных прававых актаў кіраўніка дзяржавы ў адпаведнасць з законамі «Аб ацэнцы адпаведнасці тэхнічным патрабаванням і акрэдытацыі органаў па ацэнцы адпаведнасці», «Аб тэхнічным нарміраванні і стандартызацыі» і «Аб нарматыўных прававых актах », паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта.


У прыватнасці, удакладняюцца ўмовы абавязковага выканання патрабаванняў дзяржаўных стандартаў і іншых тэхнічных нарматыўных прававых актаў у галіне тэхнічнага нарміравання і стандартызацыі. Вызначана наменклатура грамадзянскай і службовай зброі і боепрыпасаў, канструктыўна падобных на зброю вырабаў і зацверджана адпаведнае палажэнне аб правядзенні яго сертыфікацыі. Гэта дазволіць аптымізаваць аналагічныя нормы, якія знаходзяцца ў іншых нарматыўных прававых актах.

Таксама адмяняецца вядзенне Дзяржаўнага кадастру службовай i грамадзянскай зброi i боепрыпасаў, паколькі інфармацыя пра зброю і боепрыпасы, якая ўносіцца ў сертыфікаты адпаведнасці, уключаецца ў рэестр Нацыянальнай сістэмы пацвярджэння адпаведнасці і можа быць выкарыстана зацікаўленымі органамі.

Прэв’ю: alterainvest.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.