Вы тут

Золата ў ломе падаражэла


Міністэрства фінансаў павысіла цэны на каштоўныя металы ў вырабах і ломе, якія скупляюцца ў насельніцтва.


Скупачныя цэны за 1 грам золата пробы 375 выраслі з 47,39 да 55,15 рубля, пробы 500 — з 63,19 да 73,54 рубля, пробы 583 і 585 — з 73,93 да 86,04 рубля, пробы 750 — з 94,79 да 110,3 рубля, пробы 900 — з 113,74 да 132,36 рубля, пробы 916 — з 115,76 да 134,72 рубля, пробы 950 — з 120,06 да 139,72 рубля і пробы 958 — з 121,07 да 140,89 рубля.

Адзін грам плаціны пробы 950 каштуе 66,35 рубля (было 56,34 рубля). Скупачная цана 1 грама серабра пробы 750 цяпер складае 1,55 рубля (было 1,06 рубля), пробы 800 — 1,65 рубля (было 1,13 рубля), пробы 875 — 1,80 рубля (было 1,23 рубля), пробы 916 — 1,89 рубля (было 1,29 рубля), пробы 925 — 1,91 рубля (было 1,30 рубля) і пробы 960 — 1,98 рубля (было 1,35 рубля).

Павышэнне цэн на скупку дазволіць фізічным асобам прадаваць каштоўныя металы ў вырабах і ломе з большай выгадай для сябе. Змены не датычацца куплі-продажу банкаўскімі і нябанкаўскімі крэдытна-фінансавымі арганізацыямі каштоўных металаў у выглядзе мерных зліткаў і манет у фізічных асоб.

Раней Мінфін павышаў цэны на каштоўныя металы ў вырабах і ломе на куплю ў насельніцтва 17 жніўня гэтага года.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: tajikistantimes.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.