Вы тут

Ці гатовы беларусы адмовіцца ад наяўных грошай?


Ка­ра­на­ві­рус мо­жа па­спры­яць вы­вес­ці з унут­ра­на­га гра­шо­ва­га аба­ра­чэн­ня га­тоў­ку ў Шве­цыі. Жы­ха­ры гэ­тай скан­ды­наў­скай кра­і­ны ў апош­нія ме­ся­цы амаль цал­кам пе­ра­ста­лі ка­рыс­тац­ца гра­шо­вы­мі ку­пю­ра­мі і ма­не­та­мі. Гэ­та, у пры­ват­нас­ці, звя­за­на з па­ве­дам­лен­нем на­ву­коў­цаў аб тым, што банк­но­ты спры­я­юць рас­паў­сюдж­ван­ню COVІD-19. Ці за­ста­нец­ца са­праў­ды гэ­та кра­і­на на­огул без «па­пе­рак», і ці вар­та ін­шым дзяр­жа­вам сур'­ёз­на пра тое за­ду­мац­ца?


Мо­ладзь гро­шы ў ру­кі не бя­рэ прын­цы­по­ва

Тут вар­та ад­зна­чыць, што тэн­дэн­цыя ад­мо­вы ад на­яў­на­га раз­лі­ку пра­цяг­ва­ец­ца ў Шве­цыі ўжо шмат га­доў. Та­му ня­дзіў­на, што ў хо­дзе апы­тан­ня, пра­ве­дзе­на­га ў лі­пе­ні ся­род гра­ма­дзян ва ўзрос­це ад 18 да 34 га­доў, 75 % рэ­спан­дэн­таў за­яві­лі, што рэд­ка ці на­ват ні­ко­лі не ка­рыс­та­юц­ца на­яў­ны­мі гра­шы­ма. Ёсць і яшчэ больш пе­ра­ка­наў­чыя ліч­бы. Так, па­вод­ле апош­ніх да­ных, на га­тоў­ку пры­хо­дзіц­ца ўся­го ка­ля 1 % ВУП Шве­цыі. Для па­раў­на­ння: у ЗША гэ­ты па­каз­чык скла­дае 8,2 %, у еў­ра­зо­не — ка­ля 11 %.

Аб­мя­жоў­ва­ю­чы вы­ка­ры­стан­не ку­пюр, швед­скія ўла­ды зы­хо­дзі­лі з та­кіх плю­саў без­на­яў­на­га аба­ро­ту, як зруч­насць для спа­жыў­цоў і праз­рыс­тасць, якая пе­ра­шка­джае ад­мы­ван­ню гро­шай і ўхі­лен­ню ад вы­пла­ты па­дат­каў. Рас­пла­ціц­ца на­яў­ны­мі ця­пер мож­на да­лё­ка не ўсю­ды, ды і не­аб­ход­нас­ці ў іх ня­ма. Як ад­зна­чы­ла ад­на жы­хар­ка Стак­голь­ма: «Ты ўсю­ды мо­жаш за­пла­ціць карт­кай. Я, на­пэў­на, не ба­чы­ла на­яў­ныя апош­нія га­доў пяць. На­ват у мно­гіх ма­лень­кіх ка­фэ не пры­ма­юць па­пя­ро­выя гро­шы. Гэ­та, вя­до­ма, ства­рае цяж­кас­ці для ту­рыс­таў. Але гэ­та дзяр­жаў­ны трэнд, да­рэ­чы, з ім прак­тыч­на ўсе па­га­дзі­лі­ся».

Не та­кія, як усе

Шве­цыя ў ба­раць­бе з ка­ра­на­ві­ру­сам пра­цяг­вае іс­ці па сва­ім «не­еў­ра­пей­скім» шля­ху. (І тут Бе­ла­русь мае шмат агуль­на­га з гэ­тай кра­і­най) Ула­ды зра­бі­лі стаў­ку на ка­лек­тыў­ны іму­ні­тэт. Боль­шасць аб­ме­жа­ван­няў но­сіць рэ­ка­мен­да­цый­ны ха­рак­тар, а кра­мы, спарт­за­лы, шко­лы і рэ­ста­ра­ны не за­чы­ня­лі­ся. У вы­ні­ку мяс­цо­вая эка­но­мі­ка, як пад­лі­чы­лі спе­цы­я­ліс­ты, па­цяр­пе­ла менш, чым у Да­ніі, Нар­ве­гіі і Фін­лян­дыі.

Да­рэ­чы, апош­нія да­сле­да­ван­ні па­ка­за­лі, што ў пла­не рас­паў­сюдж­ван­ня ін­фек­цыі на­яў­ныя раз­лі­кі не та­кія не­бяс­печ­ныя, як мер­ка­ва­ла­ся ра­ней. Акра­мя та­го, вы­ка­ры­стан­не плас­ты­ка­вай карт­кі так­са­ма мо­жа стаць пры­чы­най за­ра­жэн­ня.

На гэ­та звяр­ну­лі ўва­гу мяс­цо­выя ўра­чы: «Так, са­праў­ды, на ку­пю­рах, якія вы­раб­ля­юц­ца з роз­ных ма­тэ­ры­я­лаў, мо­гуць за­трым­лі­вац­ца не­ка­то­рыя ўзбу­джаль­ні­кі, на­прык­лад, ту­бер­ку­лё­зу. А сі­ту­а­цыя з ві­ру­са­мі для ку­пюр як­раз най­больш спры­яль­ная, та­му што пер­шыя вель­мі хут­ка губ­ля­юць сваю ак­тыў­насць».

Акра­мя та­го, у Шве­цыі ты ад­да­еш гро­шы ў спе­цы­яль­ныя ку­пю­ра- і ма­не­тап­ры­ём­ні­кі, дзе ста­іць ад­мыс­ло­вая ўль­тра­фі­я­ле­та­вая лям­па. Лі­чыц­ца, што гэ­та­га ў цэ­лым больш чым да­стат­ко­ва. Ка­лі мы га­во­рым пра пла­ця­жы бан­каў­скі­мі карт­ка­мі, — там не­аб­ход­на ўвес­ці пін-код, ад­па­вед­на, мы да­кра­на­ем­ся да кно­пак тэр­мі­на­ла, да якіх да нас да­кра­ну­ла­ся шмат лю­дзей. Тут так­са­ма пры­сут­ні­чае ве­ра­год­насць пе­ра­да­чы.

Чые ку­пю­ры больш за­раз­ныя

Пя­ці­руб­лё­выя банк­но­ты (з ай­чын­на­га шэ­ра­гу ку­пюр) — маг­чы­ма, са­мыя бруд­ныя гро­шы, якія вы ка­лі-не­будзь тры­ма­лі ў ру­ках. На са­мых дроб­ных ку­пю­рах да­след­чы­кі вы­яві­лі да 34 ві­даў па­та­ген­ных мік­ра­ар­га­ніз­маў, якія вы­клі­ка­юць пнеў­ма­нію, ме­нін­гіт і шмат ін­шых, мяк­ка ка­жу­чы, не­пры­ем­ных хва­роб. Але, як ака­за­ла­ся, на­шы гро­шы прос­та стэ­рыль­ныя ў па­раў­на­нні з іх «Зя­лё­ны­мі» бра­та­мі.

Аме­ры­кан­скія ад­на­до­ла­ра­выя ку­пю­ры на­шмат больш «жы­выя», а зна­чыць, і бруд­ныя. Як уста­на­ві­ла гру­па на­ву­коў­цаў з Нью-Ёр­ска­га ўні­вер­сі­тэ­та, на гэ­тых банк­но­тах жы­ве амаль 400 ві­даў не­бяс­печ­ных мік­ра­ар­га­ніз­маў. Больш за ўсё — бак­тэ­рый, ад якіх уз­ні­кае вуг­рыс­тая вы­сып­ка і ін­шыя за­па­лен­ні ску­ры. Са­мыя «гу­ста­на­се­ле­ныя» — бра­зіль­скія рэ­але: на ім знай­шлі больш за тры ты­ся­чы ві­даў мік­ро­баў.

Акра­мя бак­тэ­рый, на гра­шах жы­вуць спо­ры гры­боў і ўзбу­джаль­ні­кі прак­тыч­на ўсіх гель­мін­то­заў (пра­сцей ка­жу­чы, гліс­ты). Ча­сам су­стра­ка­юц­ца фраг­мен­ты ДНК хат­ніх жы­вёл і на­ват час­ці­цы нар­ко­ты­каў. Па­вод­ле да­ных аме­ры­кан­скіх так­сі­ко­ла­гаў, амаль на 80 пра­цэн­тах ад­на­до­ла­ра­вых ку­пюр ёсць сля­ды ка­ка­і­ну; трап­ля­юц­ца так­са­ма апі­я­ты і ам­фе­та­мі­ны.

Са­мыя не­бяс­печ­ныя

Больш за ўсё не­пры­ем­на тое, што на гро­шах зна­хо­дзяць кі­шач­ную па­лач­ку, сля­ды саль­ма­не­лы і за­ла­ціс­та­га ста­фі­ла­ко­ка, якія вы­клі­ка­юць цяж­кія хар­чо­выя атру­чэн­ні, саль­ма­не­лёз, пнеў­ма­нію і ме­нін­гіт ад­па­вед­на.

Усе гэ­тыя бак­тэ­рыі Су­свет­ная ар­га­ні­за­цыя ахо­вы зда­роўя лі­чыць моц­на не­бяс­печ­ны­мі для ча­ла­ве­ка, па­коль­кі асоб­ныя шта­мы па­каз­ва­юць вы­со­кую рэ­зіс­тэнт­насць да ан­ты­бі­ё­ты­каў. Да­рэ­чы, на не­ка­то­рых аме­ры­кан­скіх і ка­над­скіх банк­но­тах на­ву­коў­цы вы­яві­лі раз­на­від­насць ста­фі­ла­ко­ка MRSA, з якой не спраў­ля­юц­ца на­ват ан­ты­бі­ё­ты­кі апош­ня­га
рэ­зер­ву.

Хва­ро­ба­твор­ныя мік­ро­бы жы­вуць на ку­пю­рах да­во­лі доў­га — ад ад­на­го да двух ме­ся­цаў. У па­пя­ро­вых гро­шах шмат цэ­лю­ло­зы, а гэ­та па­жыў­нае ася­род­дзе для бак­тэ­рый. На плас­ты­ка­вых ку­пю­рах (на­прык­лад, аў­стра­лій­скіх до­ла­рах) і ме­та­ліч­ных ма­не­тах мік­ра­ар­га­ніз­маў на­шмат менш, і іх жыц­цё ка­рот­кае — паў­та­ра–два тыд­ні.

Ці­ка­ва, што ў бак­тэ­рый ёсць свае пе­ра­ва­гі ў ма­не­тах. Так, кі­шач­ныя па­лач­кі і саль­ма­не­лы асаб­лі­ва час­та су­стра­ка­юц­ца на аме­ры­кан­скіх цэн­тах, у якіх шмат ме­дзі. Яны жы­вуць там да 11 дзён. Бяс­печ­ней за ўсё ма­не­ты з да­дат­ка­мі срэб­ра і зо­ла­та — вы­са­ка­род­ныя ме­та­лы моц­на аб­мя­жоў­ва­юць маг­чы­мас­ці рос­ту і раз­мна­жэн­ня мік­ро­баў. Ужо праз ты­дзень пас­ля та­го, як та­кая ма­не­та вы­хо­дзіць з аба­ра­чэн­ня, мік­ра­ар­га­ніз­маў на ёй не за­ста­ец­ца.

У не­ка­то­рых кра­і­нах гро­шы абез­за­раж­ва­юць азо­нам і ўльтра­фі­я­ле­там. У Япо­ніі спе­цы­яль­ная пры­ла­да ў бан­ка­ма­тах пе­рад вы­да­чай на­гра­вае ку­пю­ры да двух­сот гра­ду­саў. Гэ­та­га да­стат­ко­ва, каб па­зба­віц­ца ад бак­тэ­рый, грыб­коў і цві­лі. А вось еў­ра мож­на браць у ру­кі без уся­ля­кай бо­я­зі: на іх прак­тыч­на не бы­вае мік­ро­баў, па­коль­кі ку­пю­ры аба­ро­не­ны ан­ты­бак­тэ­ры­яль­ны­мі рас­тво­ра­мі.

На­шы гро­шы пра­хо­дзяць праз «ка­ран­цін»

Нам па­куль ра­на хва­ліц­ца ўсе­агуль­най ад­мо­вай ад на­яў­нас­ці, але ў Бе­ла­ру­сі так­са­ма рас­це до­ля без­на­яў­ных пла­ця­жоў, па­ве­дам­ля­юць спе­цы­я­ліс­ты На­цы­я­наль­на­га бан­ка кра­і­ны. У І квар­та­ле гэ­та­га го­да па су­ме до­ля без­на­яў­ных апе­ра­цый скла­ла 58,7 %, до­ля на­яў­ных — 41,3 %. У 2019 го­дзе до­ля без­на­яў­ных апе­ра­цый скла­да­ла 54,9 %, у 2010-м — 13,1 %.

Па коль­кас­ці без­на­яў­ныя апе­ра­цыі так­са­ма лі­дзі­ру­юць з яшчэ боль­шым ад­ры­вам. У І квар­та­ле іх бы­ло 90,5 % (449,9 млн), 9,5 % апе­ра­цый (47,5 млн) — на­яў­ныя. Для па­раў­на­ння: до­ля без­на­яў­ных апе­ра­цый у 2010 го­дзе скла­да­ла 49,7 %, у 2019-м — 88,8 %.

У апош­ні час у на­шай кра­і­не шы­ро­ка рас­паў­сю­дзі­лі­ся бес­кан­так­та­выя пла­цеж­ныя карт­кі, якія не пра­ду­гледж­ва­юць увя­дзен­не ПІН-ко­да. А зна­чыць, і пе­ра­да­ча ін­фек­цыі пры апла­це та­кой карт­кай нік­чэм­ная.

Як рас­ка­за­лі ў На­цы­я­наль­ным бан­ку кра­і­ны, уся гра­шо­вая ва­лю­та, якая па­сту­пае ў банк, пер­ша­па­чат­ко­ва ад­праў­ля­ец­ца на 14-дзён­ны ка­ран­цін. Пас­ля ка­ран­ці­ну ма­не­ты і банк­но­ты сар­ту­юць па сту­пе­ні зно­ша­нас­ці і за­бру­джа­нас­ці. У аба­ра­чэн­не па­сту­па­юць чыс­тыя ма­не­ты і ку­пю­ры, на якіх ад­сут­ні­ча­юць сля­ды па­шко­джан­няў. Банк­но­ты на­мі­на­лам 5 і 10 руб­лёў вы­да­юць пе­ра­важ­на но­выя.

«Пры гэ­тым вар­та ўліч­ваць, што коль­касць гра­шо­вай на­яў­нас­ці, якая вы­пус­ка­ец­ца з На­цы­я­наль­на­га бан­ка што­ме­сяц, скла­дае не­вя­лі­кую до­лю ўсёй на­яў­нас­ці, якая зна­хо­дзіц­ца ў аба­ро­це (у ка­сах бан­каў, на ру­ках у фі­зіч­ных асоб, у ка­сах юры­дыч­ных асоб, ін­ды­ві­ду­аль­ных прад­пры­маль­ні­каў)», — рас­тлу­ма­чы­лі ў Нац­бан­ку.

Прад­стаў­ні­кі Нац­бан­ка на­га­да­лі аб пра­ві­лах за­ха­ван­ня гі­гі­е­ны пас­ля кан­так­ту з ку­пю­ра­мі і ма­не­та­мі — трэ­ба аба­вяз­ко­ва мыць ру­кі. А так­са­ма ўдак­лад­ні­лі, што ў ця­пе­раш­ні мо­мант, больш бяс­печ­на ка­рыс­тац­ца бес­кан­так­та­вы­мі пла­ця­жа­мі і дыс­тан­цый­ны­мі ка­на­ла­мі бан­каў­ска­га аб­слу­гоў­ван­ня для апла­ты па­ку­пак.

Сяр­гей КУР­КАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Да штыка ён пяро прыраўняў». Узгадваем ваеннага карэспандэнта Канстанціна Сіманава

«Да штыка ён пяро прыраўняў». Узгадваем ваеннага карэспандэнта Канстанціна Сіманава

28 лістапада 2020 года спаўняецца 105 гадоў з дня нараджэння вядомага рускага пісьменніка, ваеннага карэспандэнта і журналіста Канстанціна Сіманава. 

Грамадства

«Калі б не сям'я Абрамукоў, наш род перастаў бы існаваць яшчэ ў 1941 годзе». Расіянка з Ніжняга Ноўгарада знайшла ў беларускай вёсцы сваякоў

«Калі б не сям'я Абрамукоў, наш род перастаў бы існаваць яшчэ ў 1941 годзе». Расіянка з Ніжняга Ноўгарада знайшла ў беларускай вёсцы сваякоў

І аднавяскоўцаў людзей, якія ў час вайны ратавалі сям'ю яе бабулі, жонкі афіцэра Чырвонай Арміі.

Спорт

«Вікторыя», якая робіць з Гродна баскетбольную сталіцу

«Вікторыя», якая робіць з Гродна баскетбольную сталіцу

Гродна — горад з багатай не толькі культурнай, але і баскетбольнай гісторыяй. 

Грамадства

У Гродне жыхары кватэр адмовіліся падчас капітальнага рамонту здымаць аздабленне з балконаў. На іх падалі ў суд

У Гродне жыхары кватэр адмовіліся падчас капітальнага рамонту здымаць аздабленне з балконаў. На іх падалі ў суд

Такога кшталту справа ў судзе Кастрычнiцкага раёна Гродна разглядаецца ўпершыню.