29 кастрычніка, чацвер

Вы тут

Чаму на градках растуць грыбы?


З'яўленне любой «незапланаванай» раслiннасцi ўспрымаецца ўладальнiкамi загарадных участкаў у штыкi. Вельмi нядобразычлiва ставяцца агароднiкi i да грыбоў, якiя часта асацыююцца з патагеннымi мiкраарганiзмамi.

Антракноз, фузарыёз, iржа, манiлiёз —  спiс хвароб, што выклiкаюцца блiзкiмi сваякамi грыбоў, якiя ў шырокiх колах прынята называць грыбкамi, можна пералiчваць да бясконцасцi. Аднак нягледзячы на вiдавочную роднасную сувязь, ставiць памiж гэтымi двума катэгорыямi знак роўнасцi было б вялiкай памылкай.


Абсалютна любыя грыбы з'яўляюцца важным складнiкам бiяцэнозу. Жывуць яны ў глебе, вадзе, на лясной падсцiлцы, на жывых арганiзмах або iх рэштках. Шкоднасць або карыснасць таго цi iншага грыба — паняцце ўмоўнае, паколькi кожны з iх выконвае нейкую пэўную бiялагiчную функцыю. Па спосабе харчавання грыбы падзяляюцца на наступныя групы.

Сапрафiты сiлкуюцца арганiчнымi фрагментамi загiнулых арганiзмаў. Да гэтай групы адносяцца ў тым лiку i грыбкi, якiя выкарыстоўваюць для вытворчасцi некаторых белых i блакiтных сыроў, а таксама некаторых антыбiётыкаў. Менавiта гэтыя грыбы ўдзельнiчаюць i ў перапрацоўцы кампосту.

Драпежныя грыбы сiлкуюцца нематодамi, амёбамi i iншымi мiкраскапiчнымi арганiзмамi.

Паразiтарныя грыбы пранiкаюць у арганiзм гаспадара праз дробныя пашкоджаннi ў вонкавых пакровах, дзе пачынаюць вылучаць ферменты, якiя размякчаюць тканiны для таго, каб потым iх было прасцей пераварваць. Некаторыя паразiты абмяжоўваюцца тым, што высмоктваюць карысныя рэчывы з арганiзма гаспадара, але не прыводзяць да яго гiбелi. Iншыя ж звычайна сiлкуюцца арганiчнымi фрагментамi загiнулых арганiзмаў, аднак у пэўных сiтуацыях яны могуць пасяляцца i на арганiзмах жывых. Звычайна гэта хворыя жывёлы i раслiны з аслабленым iмунiтэтам.

Сiмбiёты — гэта грыбы, якiя ўступаюць ва ўзаемавыгадныя адносiны з iншымi раслiнамi цi грыбамi. Атрымлiваючы ад «суседа» арганiчныя злучэннi, у прыватнасцi, вугляводы i амiнакiслоты, грыб забяспечвае яго рэчывамi неарганiчнага паходжання. Iснуе нават адмысловы тэрмiн, якiм прынята пазначаць з'яву сiмбiёзу памiж грыбам i раслiнай — мiкарыза. У вынiку грыбы вылучаюць у глебу бялок гламалiн, якi станоўча адбiваецца на ўрадлiвасцi глебы.

З гэтага вынiкае выснова —  пераважная большасць ядомых i неядомых грыбоў, якiя пасяляюцца на дачных участках, шкоды для раслiн не нясуць.

Чаму выраслi

Аднак раптоўнае з'яўленне грыбнiцы на ўчастку пакiдаць па-за ўвагай ўсё ж нельга.

Па-першае, грыбы нiколi не вырастаюць у нейтральных i добра дрэнiраваных глебах. З'яўленне грыбоў на градцы, кветнiку або ў цяплiцы часцей за ўсё кажа пра тое, што ў структуры i хiмiчным складзе грунту адбылiся iстотныя змены. Важна разумець, што ў такiх выпадках грыбы з'яўляюцца не прычынай, а вынiкам таго, што ў працэсе догляду за раслiнамi былi дапушчаныя нейкiя памылкi, якiя i прывялi да закiслення грунту ды застою вады. Мiж тым, далёка не кожная культурная раслiна здольна i далей працягваць расцi i пладаносiць у такiх умовах.

Як пазбавiцца

Мы высветлiлi, што да з'яўлення грыбоў прыводзiць застой вады i закiсленне грунту. Адпаведна, вырашыць гэтую праблему можна наступнымi простымi спосабамi.

Спосаб першы. Раскiсленне глебы

Робяць гэта звычайна з выкарыстаннем вапны, попелу, гiпсу, мелу або даламiтавай мукi.

Спосаб другi. Паляпшэнне дрэнажу

Застой вады з'яўляецца з-за асаблiвасцяў рэльефу, глiнiстай глебы i блiзкага залягання грунтавых вод. Асаблiва часта зямля на ўчастку становiцца вiльготная ранняй вясной цi восенню, калi пачынаецца сезон зацяжных дажджоў. Вырашыць праблему дрэнажу можна наступнымi шляхамi.

  • Удасканалiць дрэнажную сiстэму ўсяго ўчастка цi тых яго частак, якiя аказваюцца затопленыя часцей за ўсё.
  • Падсыпаць сухi i лёгкi грунт у месцы застою вады i зрабiць ухiл у бок дрэнажнай канавы, куды будзе сцякаць лiшняя вада.
  • Высадзiць раслiны, якiя паглынаюць вiльгаць. Падсушыць забалочаны ўчастак дапамогуць чаромха, калiна, бяроза, клён, вярба, каштан i алешына.
  • Правесцi аэрацыю. Каб грунт не ўшчыльняўся i не назапашваў вуглякiслы газ, яго трэба рэгулярна рыхлiць (калi гаворка iдзе пра градкi i кветнiкi) або перыядычна праколваць вiламi цi адмысловымi аэратарамi.

Спосаб трэцi. Прымяненне спецыяльных сродкаў

Калi грыбы сталi для вас сур'ёзнай праблемай, можна скарыстацца адным з метадаў хiмiчнага абеззаражвання глебы.

Бiялагiчныя прэпараты. Пры апрацоўцы невялiкiх участкаў падыдзе, напрыклад, «Фiтаспарын».

Хiмiчныя сродкi. Увосень глебу можна апрацаваць 3-працэнтным растворам бардоскай вадкасцi.

У пытаннi барацьбы з грыбамi на ўчастку найбольш эфектыўна паказаў сябе комплексны падыход, якi заключаецца ва ўжываннi двух цi трох апiсаных вышэй спосабаў.

Вядучая рубрыкі Ірына Тамковіч. Тэл. 8 (017) 311-17-15

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Лукашэнка прызначыў новых памочнікаў Прэзідэнта Беларусі па Брэсцкай, Гродзенскай абласцях і Мінску

Лукашэнка прызначыў новых памочнікаў Прэзідэнта Беларусі па Брэсцкай, Гродзенскай абласцях і Мінску

Валерый Вакульчык, які з верасня гэтага года працаваў на пасадзе дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Беларусі, а да гэтага быў старшынёй Камітэта дзяржаўнай бяспекі, сёння прызначаны памочнікам Прэзідэнта Беларусі — інспектарам па Брэсцкай вобласці. 

Культура

Ірына Відава: Такіх мужчын, як Алег Молчан, адзін на мільён

Ірына Відава: Такіх мужчын, як Алег Молчан, адзін на мільён

Чвэрць стагоддзя разам, і ніколі не было сумна ці нецікава адно з адным.

Культура

Успамінаем Янку Нёманскага, які быў расстраляны 30 кастрычніка ў 1937 годзе

Успамінаем Янку Нёманскага, які быў расстраляны 30 кастрычніка ў 1937 годзе

Як знік працяг рамана Янкі Нёманскага «Драпежнікі», прысвечанага лёсу рабочых шклозавода

Грамадства

Карэспандэнты «Звязды» даведалiся, як працуюць ратавальнiкi-кiнолагi

Карэспандэнты «Звязды» даведалiся, як працуюць ратавальнiкi-кiнолагi

У Беларусi прайшлi спартыўныя спаборнiцтвы па службовым шматбор'i кiнолагаў.