29 кастрычніка, чацвер

Вы тут

На нарадзе з удзелам прэм'ер-мiнiстра ўзважылi перспектывы будаўнiчай галiны


У Беларусi будаўнiцтва з'яўляецца галiной, якая расце i забяспечвае станоўчы ўклад у фармiраванне ВУП краiны. Пра гэта паведамiў прэм'ер-мiнiстр Раман Галоўчанка на нарадзе па пытаннях павышэння эфектыўнасцi будаўнiчай галiны, якое прайшло на базе ААТ «Керамiн», паведамiла БелТА.


«Задача ў будаўнiкоў — даваць аб'ёмы. Што за савецкiм часам, што цяпер, што ў будучынi. Для гэтага трэба развiваць матэрыяльна-тэхнiчную базу будаўнiчых арганiзацый, трэба, каб было дастаткова крэдытных рэсурсаў, каб запрацавала па-сапраўднаму iпатэка», — адзначыў кiраўнiк урада.

«Будаўнiцтва з'яўляецца важным драйверам росту нацыянальнай эканомiкi, яно мае вялiкi ўплыў на сацыяльныя працэсы. Сфера будаўнiцтва традыцыйна з'яўляецца iндыкатарам, якi адлюстроўвае агульную сiтуацыю ў развiццi краiны», — адзначыў Раман Галоўчанка.

Будаўнiчая галiна працягвае дынамiчна развiвацца ў цяперашнiх няпростых умовах, заўважыў мiнiстр архiтэктуры i будаўнiцтва Руслан Пархамовiч. «Тэмпы будаўнiча-мантажных работ дэманструюцца нядрэнныя — 104,5 %, важкi ўклад у валавы ўнутраны прадукт. Таму спадзяёмся, што да канца года захаваем такую станоўчую тэндэнцыю i будгалiна будзе працягваць развiвацца ў зададзеных параметрах», — адзначыў кiраўнiк ведамства.

Што датычыцца экспарту будаўнiчых паслуг, мiнiстр паведамiў: «На жаль, рынкi так i не адкрылiся ў тым аб'ёме, у якiм мы чакалi. Ёсць пэўныя абмежаваннi па перамяшчэннi нашых будаўнiкоў, нават на рынак Расii, але па стане за восем месяцаў мы маем тэмп экспарту будпаслуг на ўзроўнi 96 %, думаю, нiжэй дакладна не апусцiмся». Руслан Пархамовiч нагадаў, што цяпер пачаты шэраг праектаў у Калужскай вобласцi, беларускiя будаўнiкi прыступiлi да рэалiзацыi праектаў у Варонежы i Ленiнградскай вобласцi. «Мы iмкнёмся да таго, каб выйсцi на паказчыкi 2019 года», — падсумаваў ён. Таксама мiнiстр падкрэслiў, што Мiнбудархiтэктуры, як i падчас першай хвалi COVID-19, уважлiва сочыць за сiтуацыяй на будаўнiчых аб'ектах i пляцоўках, а таксама на прамысловых прадпрыемствах. «Нам удалося пазбегнуць рэзкага адтоку нашых работнiкаў, сёння ў цэлым па галiне маем больш як 70 чалавек, якiя выпалi з абоймы. Спадзяюся, што больш за 100 чалавек за другую хвалю ў нас не будзе», — сказаў Руслан Пархамовiч.

Адказваючы на пытанне, якiм чынам адбiлася пандэмiя на экспарце беларускiх будматэрыялаў, кiраўнiк ведамства адзначыў, што паколькi айчынныя прамысловыя вытворчасцi будаўнiчай галiны экспартна арыентаваныя, яны працягваюць актыўна працаваць у гэтым кiрунку. «Самым важным i вялiкiм рынкам з'яўляецца Расiя. Мы як рэалiзоўвалi туды будаўнiчыя матэрыялы, так i працягваем рэалiзоўваць», — падкрэслiў мiнiстр.

Iпатэка ў Беларусi павiнна паўнавартасна запрацаваць у наступнай пяцiгодцы. Пра гэта паведамiў журналiстам прэм'ер-мiнiстр, адказваючы на пытанне аб задачах для будаўнiчай галiны ў праграме сацыяльна-эканамiчнага развiцця Беларусi на 2021—2025 гады. На думку Рамана Галоўчанкi, iпатэка — гэта «асноўны iнструментарый, якi дазваляе масава нарасцiць жыллёвае будаўнiцтва».

Акрамя таго, адна з задач пяцiгодкi — забяспечыць у краiне раўнамернае размеркаванне працоўных рэсурсаў. «Трэба прыняць цэлы шэраг рашэнняў, якiя дазволяць забяспечыць дэцэнтралiзацыю насельнiцтва. Прапанаваць у тым лiку магчымасць будаўнiцтва жылля ў населеных пунктах, якiя знаходзяцца каля абласных цэнтраў цi Мiнска», — сказаў кiраўнiк урада. Паколькi ў праграме сацыяльна-эканамiчнага развiцця да 2025 года запланавана будаўнiцтва буйных прамысловых аб'ектаў, то работнiкi будучых прадпрыемстваў таксама павiнны быць забяспечаны жыллём, лiчыць прэм'ер-міністр.

«З 4 мiльёнаў квадратных метраў жылля, якiя плануецца ўвесцi сёлета, за 1,1 млн кв. м — з дзяржпадтрымкай. Апошнiя гады па даручэннi Прэзiдэнта задача па будаўнiцтве жылля вырашаецца фарсiраванымi тэмпамi. Упор зроблены на шматдзетных — сёлета каля 10 тысяч сем'яў накiравана на атрыманне крэдытнай падтрымкi», — паведамiў Раман Галоўчанка.

На нарадзе абмяркоўвалiся ў тым лiку меры па падтрымцы будаўнiчых арганiзацый. Напрыклад, прапануецца зменшыць памеры абавязковых рэзерваў, якiя «замарожаны» на час гарантыйнай эксплуатацыi пабудаванага дома. «Вопыт эксплуатацыi паказаў, што па статыстыцы толькi 20 працэнтаў такiх сродкаў выкарыстоўваецца для лiквiдацыi недаробак. Аб'ём гэтых рэзерваў можна паменшыць, каб папоўнiць абаротныя сродкi арганiзацый», — растлумачыў кiраўнiк урада.

Яшчэ адно пытанне — абнаўленне матэрыяльна-тэхнiчнай базы будтрэстаў. «Тэхнiка хутка старэе, зношваецца, i, на жаль, прыбытку не заўсёды хапае, каб своечасова абнаўляцца. Таму разглядалi пытанне аб утварэннi спецыяльнага iнвестыцыйнага фонду Мiнбудархiтэктуры, за кошт якога можна паступова абнаўляць асноўныя фонды будаўнiчых арганiзацый», — адзначыў Раман Галоўчанка.

Загаловак у газеце: Драйвер росту эканомiкi

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Лукашэнка прызначыў новых памочнікаў Прэзідэнта Беларусі па Брэсцкай, Гродзенскай абласцях і Мінску

Лукашэнка прызначыў новых памочнікаў Прэзідэнта Беларусі па Брэсцкай, Гродзенскай абласцях і Мінску

Валерый Вакульчык, які з верасня гэтага года працаваў на пасадзе дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Беларусі, а да гэтага быў старшынёй Камітэта дзяржаўнай бяспекі, сёння прызначаны памочнікам Прэзідэнта Беларусі — інспектарам па Брэсцкай вобласці. 

Культура

Ірына Відава: Такіх мужчын, як Алег Молчан, адзін на мільён

Ірына Відава: Такіх мужчын, як Алег Молчан, адзін на мільён

Чвэрць стагоддзя разам, і ніколі не было сумна ці нецікава адно з адным.

Культура

Успамінаем Янку Нёманскага, які быў расстраляны 30 кастрычніка ў 1937 годзе

Успамінаем Янку Нёманскага, які быў расстраляны 30 кастрычніка ў 1937 годзе

Як знік працяг рамана Янкі Нёманскага «Драпежнікі», прысвечанага лёсу рабочых шклозавода

Грамадства

Карэспандэнты «Звязды» даведалiся, як працуюць ратавальнiкi-кiнолагi

Карэспандэнты «Звязды» даведалiся, як працуюць ратавальнiкi-кiнолагi

У Беларусi прайшлi спартыўныя спаборнiцтвы па службовым шматбор'i кiнолагаў.