28 кастрычніка, серада

Вы тут

Максім Рыжанкоў: Прыёмы — магчымасць дапамагчы, пачуць, што хвалюе жыхароў рэгіёнаў


У час асабістых прыёмаў падымаюцца не толькі праблемныя пытанні, але і выказваюцца канкрэтныя прапановы па развіцці роднага краю. Такое неабыякавае стаўленне людзей да таго, што адбываецца навокал, не можа не радаваць, адзначыў па выніках прыёму грамадзян у Смаргонскім райвыканкаме першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў.


На прыём запісаліся каля двух дзясяткаў чалавек не толькі са Смаргонскага раёна, але і з іншых рэгіёнаў Гродзенскай вобласці і краіны, паведамляе БелТА. Пытанні падымаліся розныя, гучалі не толькі просьбы дапамагчы, але і канкрэтныя прапановы па паляпшэнні той ці іншай сферы.

«Прыёмы — магчымасць дапамагчы, пачуць, што хвалюе жыхароў рэгіёнаў. І сёння парадавала неабыякавае стаўленне людзей да таго, што адбываецца навокал. Яны пачулі прапанову ўлады паразважаць над тым, куды далей неабходна рухацца краіне. Некаторыя прыйшлі з канкрэтнымі прапановамі, сваім
бачаннем, што неабходна зрабіць для развіцця сваёй вёскі, горада, ды і ў цэлым Беларусі», — адзначыў Максім Рыжанкоў. Ён падкрэсліў, што было агучана нямала цікавых ідэй.

«Відаць мудрае стаўленне людзей да таго месца, дзе яны жывуць. Яны перажываюць, якой краіна будзе ў будучыні. І людзі хочуць быць пачутыя па многіх аспектах жыццядзейнасці дзяржавы», — адзначыў Максім Рыжанкоў. Ён падкрэсліў, што пацвярджае гэта і тэматыка сустрэчы. Пытанні, якія падымаліся на ёй, былі разнастайныя: ад функцыянавання ЖКГ да работы настаўнікаў, ад пытанняў працаўладкавання да адкрыцця новай паліклінікі і ў цэлым развіцця аховы здароўя.

Максім Рыжанкоў падкрэсліў, што магчымасць данесці свае ідэі, прапановы да ўлады ёсць у кожнага. Праз сельскія і раённыя выканаўчыя камітэты можна і трэба ўдзельнічаць у падрыхтоўцы тэм, якія будуць вынесены на Усебеларускі народны сход. Ён звярнуў увагу, што погляд і меркаванні з рэгіёнаў важныя тым, што ў кожнай з абласцей, ды і раёнаў, ёсць свае асаблівасці, якія больш прыкметныя на месцах.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Карэспандэнты «Звязды» даведалiся, як працуюць ратавальнiкi-кiнолагi

Карэспандэнты «Звязды» даведалiся, як працуюць ратавальнiкi-кiнолагi

У Беларусi прайшлi спартыўныя спаборнiцтвы па службовым шматбор'i кiнолагаў.

Грамадства

Спрабуем «выглядаць на мiльён» танна

Спрабуем «выглядаць на мiльён» танна

Парады ад Аляксандры Анцэлевіч.

Грамадства

Дарогі Беларусі ацэняць у зорках. ​Сістэма дапамогі кіроўцу, «штучны зрок» і нулявыя выкіды СО2

Дарогі Беларусі ацэняць у зорках. ​Сістэма дапамогі кіроўцу, «штучны зрок» і нулявыя выкіды СО2

Незалежны інстытут аўдытараў дарожнай бяспекі будзе створаны ў Беларусі.