05 снежня, субота

Вы тут

Мiнiстэрства аховы здароўя зацвердзiла новыя рэкамендацыi ва ўмовах распаўсюджання COVID-19


Другая хваля COVID-19 набiрае абароты ва ўсiм свеце. У Беларусi кожныя суткi рэгiструецца больш за 600 новых выпадкаў. Мiнiстэрства аховы здароўя зацвердзiла метадычныя рэкамендацыi па прафiлактыцы каранавiруснай iнфекцыi. Яны прызначаны для работнiкаў i наведвальнiкаў камерцыйных i некамерцыйных арганiзацый, прадпрыемстваў, устаноў, а таксама iндывiдуальных прадпрымальнiкаў. Гэтыя правiлы накiраваны на знiжэнне рызыкi распаўсюджання iнфекцыi i захаванне здароўя ва ўмовах пандэмii COVID-19.


Падкрэслiваецца, што рэкамендацыi не датычацца ўстаноў адукацыi, аховы здароўя, сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва, папраўчых i ўстаноў Мiнiстэрства абароны.

У прыватнасцi, рэкамендуецца перавесцi максiмальна магчымую колькасць работнiкаў на дыстанцыйную работу (пры наяўнасцi такой магчымасцi i з пiсьмовага дазволу работнiка). У першую чаргу гэта павiнны быць асобы з груп рызыкi. Таксама пажадана абмежаваць любыя масавыя мерапрыемствы з удзелам больш як пяцi чалавек (сходы, выстаўкi, канферэнцыi), а ўкараняць пераважна электроннае ўзаемадзеянне, тэлефонную i факсiмiльную сувязь. Гэтак жа рэкамендуецца абмяжоўваць камандзiроўкi i рабочыя паездкi.

Мэтазгодна выкарыстоўваць бескантактавыя ўстройствы для адкрыцця дзвярэй, выключальнiкаў святла, работы сантэхнiчнага абсталявання. Таксама варта забяспечыць бяспечны пiтны рэжым супрацоўнiкаў i незнiжальны месячны запас сродкаў дэзынфекцыi.

Штодзённа перад пачаткам працоўнай змены супрацоўнiкi мусяць праходзiць «уваходны фiльтр» для недапушчэння на работу з прыкметамi рэспiраторнай iнфекцыi (кашаль, падвышаная тэмпература цела). На рабочых месцах работнiкi павiнны быць забяспечаны запасам масак (зыходзячы з працягласцi рабочай змены i кратнасцi змены масак не радзей аднаго разу ў дзве гадзiны), пальчаткамi (пры неабходнасцi — сродкамi дэзынфекцыi ў выглядзе раствораў, сурвэтак для апрацоўкi рук).

Акрамя таго, павiнна выконвацца рэгулярная вiльготная ўборка памяшканняў з выкарыстаннем мыйных сродкаў i сродкаў дэзынфекцыi, дазволеных да ўжывання ў адпаведнасцi з рэкамендацыямi вытворцы па вiрулiцыдным (эфектыўным у дачыненнi да вiрусаў) рэжыме, звяртаючы асаблiвую ўвагу на дэзынфекцыю ручак дзвярэй, поручняў, камп'ютарных клавiятур i мышак, тэлефонных апаратаў, рабочых паверхняў мэблi, абсталявання i iншых кантактных паверхняў. Варта звярнуць увагу на апрацоўку мабiльных прылад сувязi.

Рэкамендуецца апрацоўваць паверхнi тэлефона сродкамi дэзынфекцыi, выконваючы меры перасцярогi. Чахол тэлефона неабходна апрацоўваць асобна. Апрацоўку варта праводзiць пасля кожнага наведвання грамадскiх месцаў, транспарту i пасля заканчэння рабочага дня.

У сувязi з правiламi сацыяльнага дыстанцыравання, якiя прадугледжваюць скарачэнне кантактаў па-за межамi дома i на рабоце, рэкамендуецца абмежаваць кантакты памiж калектывамi асобных структурных падраздзяленняў. Памiж рабочымi месцамi супрацоўнiкаў варта захоўваць адлегласць не менш за 1,5 метра, выключыць па магчымасцi выкарыстанне агульных тэлефонаў, камп'ютарнай i аргтэхнiкi, рабочых iнструментаў i абсталявання iншых супрацоўнiкаў. Пры неабходнасцi выкарыстання — прадэзынфiкаваць iх да i пасля выкарыстання.

Дакумент утрымлiвае свае спецыфiчныя рэкамендацыi для арганiзацый грамадскага харчавання, прадпрыемстваў харчовай прамысловасцi, гандлёвых арганiзацый i рынкаў, дастаўкi на дом, прадпрыемстваў бытавога абслугоўвання, лазняў, басейнаў, аквапаркаў, аб'ектаў паветранага транспарту, будаўнiчай i турыстычнай галiны.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Мiтрапалiт Веньямiн: Нам усiм неабходна прасiць у Бога мудрасцi i разважлiвасцi

Мiтрапалiт Веньямiн: Нам усiм неабходна прасiць у Бога мудрасцi i разважлiвасцi

Патрыяршы экзарх падзялiўся сваiмi думкамi пра асаблiвасцi i сапраўдную небяспеку сённяшняга часу.

Спорт

16-гадовая тэнiсiстка Дар'я Хамуцянская:  На корце сяброў няма

16-гадовая тэнiсiстка Дар'я Хамуцянская: На корце сяброў няма

У яе планах — стаць лепшай за Арыну Сабаленку.

Грамадства

Міністр ЖКГ Андрэй Хмель: Спажыўца паслугі трэба пачуць і зразумець

Міністр ЖКГ Андрэй Хмель: Спажыўца паслугі трэба пачуць і зразумець

Аб за­крыц­ці па­лі­го­наў, уплы­ве ка­ра­на­ві­ру­са, за­клі­ках да не­пла­ця­жу за ка­му­наль­ныя па­слу­гі і най­блі­жэй­шых перс­пек­ты­вах.