02 снежня, серада

Вы тут

Галоўчанка: Людзей мастацтва нельга ставіць у рамкі, але выхоўваць характар трэба


Людзей мастацтва нельга ставіць у рамкі, але выхоўваць іх характар трэба. Такое меркаванне выказаў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка сёння, прадстаўляючы новага рэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў (БДУКМ) Наталлю Карчэўскую, перадае БЕЛТА.


Кіраўнік урада звярнуў увагу, што БДУКМ рыхтуе людзей, якія праз нейкі час павінны стаць «апорай беларускай культуры, зоркамі». «Што вы (выкладчыкі. — Заўвага БЕЛТА) у іх закладзяце, то яны будуць несці са сцэны ў масы. На мой погляд, у вас вельмі складаная работа. Творчыя людзі — вельмі асаблівыя, яны не будуць хадзіць строем, спяваць адны і тыя ж песні. Гэта людзі з асаблівай адчувальнасцю да працэсаў, якія адбываюцца», — адзначыў Раман Галоўчанка.

Паводле яго слоў, у перыяд нейкіх турбулентнасцей, вострых працэсаў людзі мастацтва, як правіла, найбольш актыўна выказваюць сваю пазіцыю. «Але ўсё ж такі характар артыстаў трэба выхоўваць, нельга пускаць усё на самацёк. Маё глыбокае перакананне — нельга ставіць людзей мастацтва ў нейкія рамкі, мы гэта праходзілі ўжо ў СССР», — заявіў Раман Галоўчанка.

Прэм’ер-міністр запэўніў, што ўлады ніколі не пойдуць на тое, каб падвяргаць нешта цэнзуры. «Таму што забраць у творчага чалавека свабоду самавыяўлення — значыць, фігуральна кажучы, наступіць яму на горла. Але гэта не выключае выхавання характару, закладання асноў патрыятызму і, самае галоўнае, крытычнага асэнсавання таго, што ўкладвалася ў вушы маладому пакаленню», — сказаў ён.

Раман Галоўчанка адзначыў, што ў змене рэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў няма ніякай надзвычайшчыны. «Гэта не нейкае змяненне курсу або хтосьці не справіўся. Так, былі пытанні, але мінулага рэктара ніхто не зняў», — сказаў ён і растлумачыў, што рашэнне аб змене рэктара БДУКМ было прынята свядома, каб прыўнесці ў адукацыйны працэс нешта новае і змяніць падыходы да навучання.

Гаворачы пра новага рэктара, прэм’ер-міністр звярнуў увагу, што Наталля Карчэўская абсалютна не чужы для сферы культуры чалавек, вопыт работы ў Мінкульце і творчая натура павінны дапамагчы ёй выканаць пастаўленыя задачы.

Раман Галоўчанка лічыць, што без культуры беларусы могуць страціць сябе як народ, таму трэба захаваць і развіваць яе. На яго думку, на самаідэнтычнасці беларускага народа можна пабудаваць ідэалогію, на якой выхоўвалася маладое пакаленне. «Цяпер ідуць складаныя пошукі таго, чым можна было б захапіць моладзь. Напэўна, у тым, чым вы займаецеся, і трэба шукаць гэты стрыжань. Нам патрэбны адданыя людзі. Адданыя не асабіста некаму, а дзяржаве. Хто б ні кіраваў гэтай дзяржавай, яны павінны быць вернымі краіне, радзіме», — рэзюмаваў прэм’ер-міністр.

Прэв’ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Шакаладныя жаданні па-беларуску. Карэспандэнт «Звязды» пабывала на адной з кандытарскіх фабрык краіны

Шакаладныя жаданні па-беларуску. Карэспандэнт «Звязды» пабывала на адной з кандытарскіх фабрык краіны

Каб паглядзець, што тут рыхтуюць да свята і якімі салодкімі навінкамі збіраюцца здзіўляць беларусаў.

Грамадства

Зберагчы дзяцінства, або як сёння змагаюцца з педафіліяй

Зберагчы дзяцінства, або як сёння змагаюцца з педафіліяй

За дзесяць месяцаў бягучага года супрацоўнікі міліцыі выявілі больш за 600 злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці або палавой свабоды непаўналетніх.

Грамадства

Школа — прастора для дыялогу. Чаму на тэму булінгу можна і трэба выказвацца ўслых

Школа — прастора для дыялогу. Чаму на тэму булінгу можна і трэба выказвацца ўслых

Рэспубліканскі цэнтр псіхалагічнай дапамогі падрыхтаваў для педагогаў рэкамендацыі па вырашэнні канфліктных сітуацый.

Грамадства

​Што павiнны зрабiць на прадпрыемствах, каб папярэдзiць распаўсюджванне COVID-19

​Што павiнны зрабiць на прадпрыемствах, каб папярэдзiць распаўсюджванне COVID-19

Мiнiстэрства аховы здароўя распрацавала рэкамендацыi па прафiлактыцы каранавiруснай iнфекцыi ў арганiзацыях.