Вы тут

Увядзенне каменданцкай гадзіны будзе каштаваць Францыі больш як 2 млрд еўра


Міністр эканомікі і фінансаў Францыі Бруно Ле Мэр заявіў, што ўвядзенне каменданцкай гадзіны будзе каштаваць дзяржаве больш як 2 млрд еўра, паведамляе ТАСС.


«Калі мы гаворым аб дзеянні каменданцкай гадзіны ў 56 дэпартаментах на працягу шасці тыдняў, то размова ідзе аб выдатках у памеры крыху большым за 2 млрд еўра», — сказаў кіраўнік Мінфіна.

Міністр дадаў, што ў французаў няма прычын для хвалявання, паколькі ўлады прадбачылі рызыкі. «Мы выдзелілі 9 млрд еўра для фонду салідарнасці, з іх 6 млрд еўра патрачаны ўжо. Застаецца яшчэ 3 млрд еўра. З запланаванымі сродкамі мы можам пратрымацца да пачатку наступнага года», — падкрэсліў Бруно Ле Мэр. Паводле ацэнак кіраўніка Мінфіна, Францыя зможа аднавіць паказчыкі эканамічнага развіцця 2019 года толькі да 2022 года.

22 кастрычніка прэм’ер-міністр Францыі Жан Кастэкс заявіў, што ў сувязі з паскарэннем тэмпу распаўсюджвання каранавіруса ўлады вырашылі ўвесці каменданцкую гадзіну яшчэ ў 38 дэпартаментах у дадатак да тых, дзе ўжо гэтыя меры дзейнічаюць. Такім чынам, гэта мера будзе дзейнічаць у рэгіёнах, дзе пражываюць 46 млн чалавек з 67-мільённага насельніцтва краіны. Тыдзень таму каменданцкая гадзіна была ўведзена ў Парыжы, Лілі, Марселі, Грэноблі, Ліёне, Руане і іншых гарадах.

Французскія медыкі 22 кастрычніка паведамілі аб тым, што ў краіне было зафіксавана больш як 41 тыс. новых выпадкаў заражэння COVID-19 за суткі, што з’яўляецца максімумам з пачатку пандэміі.

Паводле апошніх даных амерыканскага Універсітэта Джонса Хопкінса, агульная колькасць заражаных COVID-19 у Францыі перавышае 1 млн. Колькасць смяротных выпадкаў склала больш за 34,2 тыс.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У Гродне жыхары кватэр адмовіліся падчас капітальнага рамонту здымаць аздабленне з балконаў. На іх падалі ў суд

У Гродне жыхары кватэр адмовіліся падчас капітальнага рамонту здымаць аздабленне з балконаў. На іх падалі ў суд

Такога кшталту справа ў судзе Кастрычнiцкага раёна Гродна разглядаецца ўпершыню.

Грамадства

Iмплантацыя зубоў: цi ёсць падставы для страху i сумненняў?

Iмплантацыя зубоў: цi ёсць падставы для страху i сумненняў?

Урачы папярэджваюць: нават калi з нейкiх прычын прыйшлося выдалiць адзiн зуб, яму патрэбная замена. 

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Праўду кажуць: няма лесу без ваўка, а сяла без злодзея.

Грамадства

«Лепшы цюнінг для машын — правільны пратэктар шын»

«Лепшы цюнінг для машын — правільны пратэктар шын»

Менавіта пад такім слоганам будзе праводзіцца Рэспубліканская прафілактычная акцыя, якая ініцыяваная на нашых дарогах Дзяржаўтаінспекцыяй краіны.