Вы тут

Канцэрт да 250-годдзя з дня нараджэння Бетховена дадуць у Брэсце


Канцэрт у гонар 250-годдзя з дня нараджэння нямецкага кампазітара Людвіга ван Бетховена адбудзецца сёння ў Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы, паведамілі БелТА у тэатры.


Канцэрт арганізаваны ў рамках юбілейнага тура-фестывалю музыкі Бетховена пры падтрымцы пасольства Германіі ў Мінску. На Вялікай сцэне выступяць сімфанічны аркестр БАТД пад кіраўніцтвам галоўнага дырыжора Аляксандра Сасноўскага, а таксама спецыяльныя госці — лаўрэаты міжнародных конкурсаў Павел Бацян (скрыпка), Юлія Шырынава (фартэпіяна) і Юлія Ражкоўская (віяланчэль). У праграме вечара заяўлены уверцюра «Эгмант», канцэрт для скрыпкі з аркестрам, а таксама трайны канцэрт для скрыпкі, віяланчэлі і фартэпіяна з аркестрам.

«Бетховен — адна з самых значных і ключавых фігур у класічнай музыцы. Пры гэтым граем мы яго не так часта: музыка вельмі спецыфічная, у той жа час прыгожая, магутная. Уверцюра “Эгмон” ужо гучала ў нашым выкананні. А вось трайны канцэрт ніколі раней не выконвалі і сыграем ўпершыню. Гэты твор у прынцыпе спаўняецца вельмі рэдка, таму што вывучыць, адрэпеціраваць і сабрацца адначасова тром салістам заўсёды вельмі складана», — адзначыла асістэнт дырыжора аркестра Вольга Клястова.

Паводле яе слоў, са скрыпачом-віртуозам Паўлам Бацянам калектыў ужо выступаў на сцэне філармоніі ў Мінску, таксама музыка прыязджаў на юбілейны канцэрт аркестра ў Брэст. «Паміж сабой музыканты ўжо рэпетавалі. З нашым аркестрам першая рэпетыцыя адбылася напярэдадні канцэрта. Мы гэты матэрыял вучым даўно. Разлічваем на прафесіяналізм музыкаў і Аляксандра Пятровіча Сасноўскага, які нас злучыць», — сказала Вольга Клястова.

«У прынцыпе любы выхад на сцэну хвалюючы, таму што мы паказваем не толькі сваё майстэрства, а яшчэ стараемся прышчапіць любоў да музыкі, якую выконваем. Вельмі радасна, калі бачыш у зале не толькі прадстаўнікоў старэйшага пакалення, але і моладзь», — дапоўніла яна .

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Да штыка ён пяро прыраўняў». Узгадваем ваеннага карэспандэнта Канстанціна Сіманава

«Да штыка ён пяро прыраўняў». Узгадваем ваеннага карэспандэнта Канстанціна Сіманава

28 лістапада 2020 года спаўняецца 105 гадоў з дня нараджэння вядомага рускага пісьменніка, ваеннага карэспандэнта і журналіста Канстанціна Сіманава. 

Грамадства

«Калі б не сям'я Абрамукоў, наш род перастаў бы існаваць яшчэ ў 1941 годзе». Расіянка з Ніжняга Ноўгарада знайшла ў беларускай вёсцы сваякоў

«Калі б не сям'я Абрамукоў, наш род перастаў бы існаваць яшчэ ў 1941 годзе». Расіянка з Ніжняга Ноўгарада знайшла ў беларускай вёсцы сваякоў

І аднавяскоўцаў людзей, якія ў час вайны ратавалі сям'ю яе бабулі, жонкі афіцэра Чырвонай Арміі.

Спорт

«Вікторыя», якая робіць з Гродна баскетбольную сталіцу

«Вікторыя», якая робіць з Гродна баскетбольную сталіцу

Гродна — горад з багатай не толькі культурнай, але і баскетбольнай гісторыяй. 

Грамадства

У Гродне жыхары кватэр адмовіліся падчас капітальнага рамонту здымаць аздабленне з балконаў. На іх падалі ў суд

У Гродне жыхары кватэр адмовіліся падчас капітальнага рамонту здымаць аздабленне з балконаў. На іх падалі ў суд

Такога кшталту справа ў судзе Кастрычнiцкага раёна Гродна разглядаецца ўпершыню.