Вы тут

«Усё на законных падставах» — Караеў пракаментаваў затрыманне пратэстуючых ў кватэры ў мінчан


Міністр унутраных спраў Юрый Караеў у эфіры праграмы «Зразумелая палітыка» на тэлеканале «Беларусь 1» пракаментаваў затрыманне пратэстуючых ў кватэры ў мінчан, якое адбылося 25 кастрычніка, паведамляе БелТА.


«Тая зараджаная на бойку частка людзей, якая ішла ў першай шарэнзе, станавілася ў счэпку (бачылі гэтых п’яных, якія заклікалі кідацца грудзьмі на калючы дрот і АМАП), у рэшце рэшт, не дабіўшыся сутыкнення і сыдучы з вуліцы Арлоўскай назад у спальны раён, убачыла на шляху Цэнтральнага РУУС і некалькі машын органаў унутраных спраў і стала закідваць іх камянямі. Калі ўжылі спецсродкі (светлашумавыя гранаты), каб адагнаць і захапіць тых, хто гэта рабіў (гэта злачынцы), яны — прыкладна 30 чалавек — забеглі ў адзін дом. За імі „на плячах“, натуральна, увайшлі супрацоўнікі органаў», — распавёў Юры Караеў.

Ён адзначыў, што гэтыя дзеянні праваахоўнікаў былі паднесеныя ў інтэрнэце як незаконныя, але, па законе аб органах унутраных спраў, супрацоўнікі міліцыі маюць права ўваходзіць у жылыя памяшканні, калі ў іх ёсць падставы меркаваць, што там хаваецца чалавек, які ўчыняе і здзейсніў злачынства. «І адкуль мы ведаем: яны ўвайшлі ў загадзя падрыхтаваныя кватэры сваіх прыхільнікаў або проста ўварваліся ў кватэры добрапрыстойных грамадзян, якія ні сном ні духам? Мы гэта павінны спыняць. Узялі менавіта тых, хто кідаў камяні, даюць ужо паказанні, — дадаў міністр. — Так што ўсё на законных падставах».

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Эканомім на касметыцы. Як мінімізаваць выдаткі на прыгажосць і маладосць

Эканомім на касметыцы. Як мінімізаваць выдаткі на прыгажосць і маладосць

Како Шанэль сцвярджала, што чым горшыя справы ў жанчыны, тым лепш яна павінна выглядаць.

Грамадства

«Сталінскі праспект мы называлі брадвеем». Як і чым жылі беларускія стылягі

«Сталінскі праспект мы называлі брадвеем». Як і чым жылі беларускія стылягі

Пасля смерці Сталіна «жалезная заслона», якая аддзяляла Савецкі Саюз ад навакольнага свету, прыадчынілася.