Вы тут

Намеснік дырэктара фірмы ў Мінскім раёне падманам завалодаў 600 км кабелю


Увесну да бізнесмена звярнуўся 36-гадовы жыхар Мінскага раёна з прапановай выкупіць у таго фірму. Пры гэтым мужчына вызначыў абавязковую ўмову здзелкі: яго павінны прызначыць на пасаду намесніка кіраўніка камерцыйнай структуры — нібыта каб устанавіць «патрэбныя сувязі» для развіцця бізнесу. Прадавец пагадзіўся. Як разгортвалася гісторыя далей, паведамляе МУС.


Праз некаторы час новы намеснік скарыстаўся сваім становішчам у злачынных мэтах: вырабіў фіктыўную даверанасць, паставіў у ёй пячатку арганізацыі і заключыў з прадпрыемствам па вытворчасці кабеляў дагавор на адгрузку 600 кіламетраў провада.

Пагадненне прадугледжвала адтэрміноўку плацяжу і адсутнасць першага ўзносу, а галоўнае — тавар павінны былі даставіць у прыватны дом пад Мінскам, дзе пражывае намеснік.

Мужчына, займеўшы кабель, прадаваў яго па зніжаных цэнах у інтэрнэце і плаціў ім жа па даўгах. Частку сумы вярнуў пастаўшчыку, але ў выніку агульная сума доўгу склала больш за 700 тысяч рублёў.

Мужчыну вылічылі аператыўнікі па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі, а следчыя далі прававую ацэнку яго дзеянням і распачалі крымінальную справу за махлярства ў асабліва буйным памеры.

У падазраванага на ўтрыманні шэсць дзяцей. Раней яго судзілі за хуліганства.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.