Вы тут

Інклюзіўны праект пра сінтэз жывапісу Зянько і паэзіі Багдановіча прадставяць у Мінску


Інклюзіўны арт-праект мастака Васіля Зянько «Паэзія кропак... Багдановіч» адкрыецца 6 лістапада ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча ў Мінску, паведамілі арганізатары.


«Карціны Васіля Зянько ўяўляюць сабой арганічны сінтэз жывапісу і паэзіі. Для кожнага твора ў якасці літаратурнай асновы ўзяты ўрыўкі з вершаў Максіма Багдановіча, у тым ліку са зборніка „Вянок“. Ва ўсіх работах уверсе злева размешчаны ўрыўкі з вершаў паэта, якія пераведзены на шрыфт Брайля з захаваннем міжнародных стандартаў. Арт-праект здымае межы ў доступе для людзей са слабым зрокам да твораў мастацтва — гэта важны крок на шляху да стварэння безбар’ернага асяроддзя ў Беларусі», — адзначылі арганізатары.

Наведаць праект можна да 3 снежня.

Васіль Зянько скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў. Ён з’яўляецца старшынёй секцыі манументальна-дэкаратыўнага мастацтва Беларускага саюза мастакоў, членам Беларускага саюза дызайнераў. З 1995 года ўдзельнічае ў рэспубліканскіх і міжнародных выставах. Мастак рэалізаваў каля 20 персанальных арт-праектаў у Беларусі, Расіі і Польшчы. Творы Васіля Зянько знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Беларусі, Цэнтры сучаснага мастацтва ў Віцебску, Музеі сучаснага рускага мастацтва (Нью-Ёрк, ЗША), а таксама ў прыватных калекцыях Беларусі, Германіі, Нарвегіі, Расіі, Польшчы, Турцыі, Францыі.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.