Вы тут

Іван Кубракоў: Работа, якая вялася да гэтага, працягнецца


Прэзідэнтам была пастаўлена задача па забеспячэнні бяспекі нашых грамадзян з улікам аператыўнай абстаноўкі, якая складваецца, — пракаментаваў журналістам рашэнне кіраўніка дзяржавы новапрызначаны міністр унутраных спраў. Па яго словах, асноўная ўвага была звернута на парадак у Мінску. Таксама была пастаўлена задача па ўмацаванні кадравага патэнцыялу Міністэрства ўнутраных спраў.


Фота МУС.

На пытанне прадстаўнікоў СМІ, ці варта чакаць кардынальных змен у рабоце ведамства, Іван Кубракоў адказаў, што «работа, якая вялася да гэтага, працягнецца».

«Будзе створаны калектыў, бо вельмі шмат супрацоўнікаў Міністэрства ўнутраных спраў прызначаны на іншыя пасады, пайшлі на павышэнне. Таму будзем ствараць каманду і будзем сумесна працаваць», — дадаў ён.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.