Вы тут

Sex-балясы. Рэвю ню


Пачнём з анекдота. «Вы ведаеце, як на славянскую мову перакладаецца назва «Камасутра»? Галота на выдумкi хiтрая». Ну, вы ж чыталi гэтую кнiжку, дакладней, праглядалi? Спрабавалi нешта ўвасобiць у жыццё? («Насамрэч у «Камасутры» толькi дзве пазiцыi: або ты, або цябе».) Такiм чынам, тэма нашых сённяшнiх нататак, як вы, мабыць, ужо здагадалiся — дзiўныя, незвычайныя, шакавальныя эксперыменты i ўчынкi асобных прадстаўнiкоў чалавечага роду. Вось вам для пачатку з апошняга. 32-гадовы тэлевядучы i комiк Сайман Томпсан прайшоўся па вулiцах Лондана ў... сукенцы ад Gucci i апiсаў свае эмоцыi. («Люблю, калi мяне пытаюць: «Як справы?» Гэта дазваляе захоўваць iлюзiю, што па мне не бачна».) Вы, магчыма, не ведалi, што вышэйназваны брэнд адзення выпусцiў у кастрычнiку сукенку для мужчын? Яна пашыта з аранжавай тканiны i ўпрыгожана атласнай стужкай. Прадстаўнiкi моднага дома адзначаюць, што такiм чынам змагаюцца з «таксiчнымi стэрэатыпамi, якiя фармiруюць мужчынскую гендарную iдэнтычнасць» (???). («Вычварнасць — гэта калi нават «Алiэкспрэс» не разумее, што ты шукаеш».) Эксперымент засведчыў сумнiўнасць такога пасылу.


Брытанец правёў цэлы дзень у недарагой аранжавай клятчатай сукенцы з белым бантам на талii з папулярнай iнтэрнэт-крамы Asos, падобнай на аналагiчны строй для мужчын, якi выпусцiў iтальянскi модны дом Gucci. Свой вобраз ён дапоўнiў кашуляй, джынсамi i белымi кедамi. («Мне вельмi падабаецца, калi мяне называюць гарадскiм вар'ятам. Таму што насамрэч я родам з вёскi».) Натуральна, рэакцыя жыхароў Лондана была даволi прадказальная. («Я толькi што ўпусцiў кубачак з дзесяццю аднаразовымi лыжачкамi. Цi азначае гэта, што да мяне прыедуць дзесяць аднаразовых жанчын?») Па словах Томпсана, спачатку мiнакi не звярталi на яго ўвагi, а праз некаторы час пачалi абарочвацца i глядзець услед. («Мужык з пахмелля доўга глядзiць на дзве розныя шкарпэткi ў сябе на нагах... Нарэшце вымаўляе: — Уладай, дадзенай мне звыш, аб'яўляю вас парай!») Дама ў кавярнi пацiкавiлася, чаму мужчына ў сукенцы i цi не гей ён. («— О, у нас сёння рамантыка — свечкi, алей... — Чуеш, Пятровiч? Адыдзi ад капота!») Група будаўнiкоў пачала фатаграфаваць эксперыментатара i крычаць яму: «Ты не можаш гэта насiць!» («— Якiя калготкi лепш падыдуць: у буйную сетачку цi ў дробную? — Пятровiч, мне без рознiцы! Галоўнае, каб цыбуля не вывальвалася!»)

Дагэтуль яшчэ адзiн брытанец, журналiст The Sun Нiк Хардзiнг, дзень правёў на абцасах i падзялiўся ўражаннямi. Ён набыў некалькi пар абутку з пяцiсантыметровымi абцасамi i сямiсантыметровай платформай. Апрабаваўшы абноўкi, эксперыментатар прызнаўся, што адчуў мноства фiзiчных пакут. Ды i маральных — падчас паездкi ў цягнiку на выстаўку ў Лондан яго дзецi адмовiлiся сесцi побач, баючыся кпiнаў. («— Я вось ужо трох жонак змянiў i цяпер ведаю, што iм трэба. — I што? — Мужыка добрага!») Гэты ж журналiст яшчэ раней цэлы дзень прахадзiў у адкрытым чорным кроп-топе. Мужчына прызнаўся, што з яго здзекавалiся ва ўсiх грамадскiх месцах, а вячэра ў рэстаране з жонкай прайшла ў поўнай цiшынi. («Нiколi не любiў гульнi на распрананне. Асаблiва iпатэку».) Што хацеў даказаць эксперыментатар?

Не адстаюць ад мужчын i жанчыны ў плане эпатажных учынкаў. («Алег лiчыў сябе вельмi распусным i заклапочаным чалавекам, але пасля блiзкай сустрэчы з Вольгай зразумеў, што не бачыў жыцця».) Можа, памятаеце гiсторыю з расiйскай журналiсткай Алесяй Герасiменкай? Яна правяла паўдня з уласнымi трусамi, прабачце, на... галаве. Па праўдзе, адбылося гэта выпадкова, але дзяўчына падзялiлася гiсторыяй у сваiм Twitter свядома. («Многiя жанчыны сваёй вышэйшай адукацыяй такую дурнiцу ў сабе сапсавалi...») Ранкам яна пайшла ў душ, завязала валасы сподняй бялiзнай, каб не замачыць, а потым забылася яе зняць з галавы. А затым праехала паўгорада, правяла некалькi сустрэч. I нiхто журналiстцы нiчога не сказаў! («Калi ён убачыў яе, разумны гадзiннiк змераў пульс i разумны мабiльны банк заблакiраваў карту».) Каментатары ў сецiве жартам прапанавалi зрабiць падобны «аксесуар» новым трэндам. Высветлiлася, што ў Герасiменкi шмат аднадумцаў, якiя таксама завязваюць валасы шкарпэткамi або трусамi. («Я — паўналетняя! Цяпер магу рабiць усё, што забараняла мацi! Перш-наперш лiзну арэлi i засуну пальцы ў разетку...»)

Але гэта «кветачкi». «Ягадкi» прадэманстравала 23-гадовая растаўчанка, калi адправiла сабе прама ў рот... палiцэйскi жэзл. Дзяўчына вырашыла паўдзельнiчаць у iнтэрнэт-конкурсе, галоўным прызам у якiм была абвешчана аперацыя па... павелiчэннi грудзей. («Жаночыя грудзi — яны, як сонца. Можна кiдаць толькi беглыя позiркi, але варта адзець акуляры — i можна назiраць вечна».) Бландзiнка прыехала з таварышам на адзiн з пастоў ДПС, папрасiла паласаты жэзл i запiхнула яго ў сябе. («— Закрый вочы i адкрый рот. Толькi не выплёўвай. Адчуваеш бурбалачкi? — Карамелька? — Карбiд».) Пасля выкладзенага вiдэа дзяўчына атрымала сiлiконавыя грудзi трэцяга памеру, чаму па ўласным яе прызнаннi была вельмi рада. «Прывыкаю да таго, што я не плоская». Вiдаць, накiпела ў дзяўчыны...

...Скончу тым, з чаго пачаў. Анекдотам. «Сёння я раптам зразумеў, што пара. Пара ўжо гаварыць людзям, якiя малодшыя за мяне: «А вось у наш час...»

Кастусь ХАЦЕЛАЎ-ЗМАГЕЛАЎ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.