Вы тут

Свята мудрых працаўнікоў


Работнікам сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу


Дарагія сябры!

Зямля і людзі — галоўнае багацце Беларусі.

Айчынны аграпрамысловы комплекс з'яўляецца сістэмаўтваральным у эканоміцы нашай незалежнай дзяржавы.

Пандэмія каранавіруса і іншыя ўзрушэнні ўнеслі свае карэктывы ў работу многіх сфер. Але мудрыя сельскія працаўнікі нават у гэтых няпростых умовах вырасцілі і ўбралі рэкордны ўраджай: амаль 10,5 мільёна тон збожжавых, кукурузы і рапсу. Знайшлі рэзервы для павелічэння вытворчасці малака, мяса, агародніны і садавіны.

Мы цалкам забяспечылі сябе айчыннымі прадуктамі харчавання. Іх экспарт больш чым у 100 краін свету прынясе нам мільярды долараў.

Прыміце самыя шчырыя словы ўдзячнасці за тое, што вы захоўваеце найлепшыя традыцыі, высокі прафесіяналізм, пастаянна ідзяце наперад, асвойваючы новыя тэхналогіі.

Перакананы, што няпростыя задачы, якія стаяць перад аграпрамысловым комплексам Беларусі, абавязкова будуць выкананы.

Жадаю ўсім вяскоўцам і ветэранам АПК моцнага здароўя, поспехаў у працы, заўсёды добрага надвор'я і падтрымкі блізкіх людзей.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.