Вы тут

У Беларусі — 119 390 выпадкаў захворвання на COVID-19. Выздаравелі 99 584 чалавекі


Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 19 лістапада ў Беларусі зарэгістраваны 119 390 чалавек са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.


Прырост за суткі склаў 1382 выпадкі. 

99 584 чалавекі больш не хварэюць.

Усяго праведзена 2 977 802 тэсты на каранавірус. 

Памерлі 1 074 пацыенты з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.


Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.

Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце — амаль 56,7 млн чалавек, пры гэтым больш за 1,35 млн чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 11,8 млн заражаных, Індыя — больш за 8,9 млн, Бразілія — больш за 5,9 млн.

У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ. 

Прэв’ю: adindex.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.