Вы тут

168 тысяч станцый 5G


Складзе сетка правінцыі Хэнань.


У цэнтральнакітайскай правінцыі Хэнань налічваецца 36 тысяч базавых станцый 5G, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Усе гарадскія раёны вышэй павятовага ўзроўню ахоплены сеткай 5G. Аб гэтым паведамілі мясцовыя ўлады. Да канца гэтага года мяркуецца павялічыць колькасць базавых станцый 5G і карыстальнікаў паслуг 5G да 40 тыс. і 14 млн. адпаведна.

Як чакаецца, да 2022-га колькасць базавых станцый дасягне 168 тысяч, а аб'ём дадзенай індустрыі перавысіць 100 млрд. юаняў (каля 14,9 млрд. долараў), паведаміў прадстаўнік правінцыйнага ўпраўлення прамысловасці і інфарматызацыі.

У апошнія гады ў Хэнані пашыраецца прымяненне тэхналогіі 5G ў сферах інтэлектуальнай вытворчасці, беспілотных тэхналогій здабычы карысных выкапняў, грамадскага транспарту і аховы здароўя.

Прэв'ю: root-nation.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.