Вы тут

Спорт заўсёды быў і застаецца па-за палітыкай: зварот беларускіх атлетаў да грамадскасці


У штаб-кватэры Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі адбылося падпісанне звароту вядомых беларускіх атлетаў, чэмпіёнаў Алімпійскіх гульняў да грамадскасці і міжнароднай супольнасці, паведамляе БЕЛТА.


У цырымоніі прынялі ўдзел алімпійскія чэмпіёны Аляксандр Масяйкоў (Барселона, 1992 год), Яніна Правалінская-Карольчык (Сіднэй, 2000 год), Аляксей Абалмасаў (Пекін, 2008 год),, Кацярына Карстэн (Атланта, 1996 год і Сіднэй, 2000 год), Сяргей Булыгін (Сараева, 1984 год).

У звароце беларускія спартсмены заклікаюць айчынную і міжнародную грамадскасць пачуць іх і ўспомніць, што спорт заўсёды быў і застаецца па-за палітыкай.

«Наш абавязак — не выступаць з палітычнымі заклікамі, а перамагаць на спартыўных арэнах, цешачы сваімі дасягненнямі нашых заўзятараў! На працягу доўгіх гадоў суверэннай гісторыі нашай краіны мы абаранялі сімвалы і колеры беларускага сцяга. Мы не хочам мяняць дзяржаўную сімволіку, пазбаўляцца гонару выступаць пад сцягам роднай краіны і не мець магчымасці падымацца на п’едэстал пад гукі беларускага гімна! Нам ёсць чым ганарыцца! Без перабольшання Беларусь жыве спортам. Наша краіна мае багатую гісторыю ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях: чэмпіёнамі і прызёрамі галоўных стартаў чатырохгоддзя ў розныя гады сталі больш за 190 спартсменаў, а нашы паралімпійцы заваявалі звыш за 100 узнагарод. Акрамя спорту вышэйшых дасягненняў, падтрымліваецца і развіваецца масавы і дзіцяча-юнацкі спорт. Больш за 2 млн беларусаў займаюцца фізічнай культурай і спортам. Для іх функцыянуюць больш за 23 тыс. спартыўных аб’ектаў, якія становяцца пляцоўкамі буйных нацыянальных і міжнародных спаборніцтваў», — гаворыцца ў дакуменце.

Аўтары звароту адзначаюць, што ўсё гэта не было б магчымым без каласальнай падтрымкі з боку беларускай дзяржавы, дзейнасці НАК Беларусі і нацыянальных федэрацый. «Каб захаваць усё гэта, сёння мы вымушаны гучна заявіць пра сябе з надзеяй быць пачутымі, заклікаем пакласці канец замахам на беларускі спорт звонку. Адкрытыя звароты удзельнікаў некаторых незаконных, псеўдаспартыўных структур, якія знаходзяцца за мяжой, на палітычныя тэмы носяць дэструктыўны характар ​​і зневажаюць спартыўны і алімпійскі рух. Падобныя малалікія групы асоб не маюць права прадстаўляць інтарэсы, выказваць меркаванні і выступаць ад імя ўсіх беларускіх спартсменаў як на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, так і за яе межамі. Мы лічым недапушчальным наўмыснае распальванне варожасці і канфліктаў рознымі маніпулятыўнымі спосабамі падачы інфармацыі і скажэннем фактаў, якія актыўна эксплуатуюцца падобнымі структурамі і накіраваны на раскол спартыўнай супольнасці Беларусі, дзяленне спартсменаў на «сваіх» і «чужых». Мы лічым непрымальнымі і патрабуем спыніць настойлівыя заклікі да публічнага выказвання палітычных поглядаў, а таксама ультыматыўныя прапановы далучыцца да пэўнага палітычнага меркавання», - падкрэсліваецца ў звароце вядомых беларускіх атлетаў.

Таксама яны асуджаюць спробы аказваць ціск на спартсменаў, іх сем’і, дзяцей у выглядзе адкрытых абразаў і пагрозаў, у прыватнасці, у інтэрнэт-прасторы і сродках масавай інфармацыі, у выпадку адмовы спартсменаў выказваць навязанае ім меркаванне або нежадання выказваць сваю палітычную пазіцыю. «Мы хочам жыць у міры і згодзе. Мы не хочам разбурыць створанае гадамі, страціць нашу краіну і будучыя спартыўныя перамогі! Мы хочам абараніць нашу мару — стаць удзельнікам, прызёрам і чэмпіёнам Алімпійскіх гульняў! Для нас — гэта ўсё наша жыццё! Мы ўсё не можам заставацца абыякавымі да лёсу сваёй краіны. Давайце ўспомнім пра яднаючую сілу спорту!», - рэзюмуецца ў звароце.

Як чакаецца, дакумент у хуткім часе падпішуць многія нацыянальныя каманды па відах спорту, вядомыя і пачаткоўцы атлеты.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Інтэрвальнае галаданне: чаканні і рэальнасць

Інтэрвальнае галаданне: чаканні і рэальнасць

Сваім вопытам з чытачамі «Звязды» дзеліцца вядомая беларуская тэлевядучая Марыя Лемешава

Грамадства

Дапамога — ёсць! Чым займаецца гэтай зімой Беларускі Чырвоны Крыж?

Дапамога — ёсць! Чым займаецца гэтай зімой Беларускі Чырвоны Крыж?

Людзі, у якіх няма даху над галавой, у першую чаргу маюць патрэбу ў падтрымцы ў экстрэмальных умовах надвор'я.

Спорт

У чым феномен гарналыжнага спорту ў Беларусі? Гор няма, а спорт ёсць!

У чым феномен гарналыжнага спорту ў Беларусі? Гор няма, а спорт ёсць!

Гарналыжны спорт у нас пачаўся з пасёлка Зялёнае.

Спорт

Дзмітрый Ходас: Воля, характар і любоў

Дзмітрый Ходас: Воля, характар і любоў

Як не быць алімпійскім чэмпіёнам, але быць героем спорту.