Вы тут

У 2020 годзе пабудавана 35,3 тысячы новых кватэр


За 10 месяцаў года арганiзацыямi ўсiх формаў уласнасцi пабудавана 35,3 тысячы новых кватэр. Як паведамляе Нацыянальны статыстычны камiтэт, за гэты час у краiне было ўведзена ў эксплуатацыю 3 млн 80,6 тысячы квадратных метраў агульнай плошчы жылля.


Эксперты жыллёвай сферы адзначаюць, што для грамадзян, якiя стаяць на ўлiку маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 1 млн 176,1 тысячы квадратных метраў агульнай плошчы, або 38,2 % ад агульнага аб'ёму ўведзенага жылля. З агульнага аб'ёму ўведзенага жылля для грамадзян-чаргавiкоў з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкi пабудавана 889,8 тысячы квадратных метраў.

Спецыялiсты Белстата асобна вылучаюць той факт, што каля дзвюх трацiн ад усяго аб'ёму жылля пабудавана ў гарадах. А ў сельскiх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 965,3 тысячы квадратных метраў агульнай плошчы жылля, або 31,3 % ад iх агульнага ўводу.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: korter.by

Загаловак у газеце: Будуюць больш у гарадах

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.