Вы тут

Віртуальная выстаўка «Уладзімір Караткевіч у літаратуразнаўстве і крытыцы» адкрылася ў БДУ


Яна прымеркавана да 90-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка і заснавальніка айчыннага гістарычнага рамана. У экспазіцыю ўвайшло больш за 20 выданняў, прысвечаныя жыццёваму і творчаму шляху класіка беларускай літаратуры. Частку выстаўкі складаюць работы вучоных БДУ.


Сярод экспанатаў прадстаўлена адна з першых кніг аб беларускім пісьменніку «Жывая повязь часоў» вядомага літаратуразнаўцы Анатоля Вераб’я 1985 года выпуска. У час яе напісання аўтар асабіста пазнаёміўся з Уладзімірам Караткевічам.

Віртуальная выстава даступная на сайце Фундаментальной бібліятэкі БДУ.

Акрамя таго, у бібліятэчных залах галоўнага корпуса ўніверсітэта, эканамічнага факультета і факультэта журналістыкі падрыхтаваны тэматычныя кніжныя стэнды з вядомымі творамі Уладзіміра Караткевіча.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: karotkizmest.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.