Вы тут

Што можна купіць на новым харчовым рынку пад Мінскам


Новы харчовы рынак не так даўно адкрыўся на плошчах гандлёвага комплексу «Валяр’янава» Мінскага раёна. Аб’ект знаходзіцца на выездзе са сталіцы па Лагойскім тракце на аўтатрасе М3. Гэты сучасны чатырохпавярховы будынак плошчай каля 20 тысяч квадратных метраў разлічаны на 150 гандлёвых месцаў. На першым паверсе фізічныя асобы і фермеры гандлююць усімі відамі сельскагаспадарчай прадукцыі, якую вырасцілі або вырабілі на ўласных падворках.


На рынку фірменныя магазіны адкрылі таксама найбуйнейшыя вытворцы цэнтральнага рэгіёна: Мінскі гармалзавод №1, агракамбінаты «Ждановічы» і «Дзяржынскі», Барысаўскі мясакамбінат, «Велес-Міт».

Рынак разлічаны на продаж арганічных прадуктаў. Але пакуль тут цяжка знайсці тавары з маркіроўкай «ЭКА». У Беларусі няма лабараторыі, якая б выдавала адпаведныя сертыфікаты. У перспектыве яна павінна з’явіцца. Разам з тым прадукцыя падпадае пад катэгорыю «натуральная». Яна карпатліва правяраецца лабараторыяй перад тым, як трапіць на прылаўкі.

Цэны на рынку практычна такія ж як на Камароўцы. Нешта крыху даражэй, а штосьці — танней. Выбар прадуктаў, як мясных, так і малочных, садавіны, агародніны даволі шырокі, на любы смак і густ. Можна таксама набыць замежныя далікатэсы, пра якія, упэўнена, многія беларусы не чулі. Напрыклад, арэхі пекан.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Фота Яна ХВЕДЧЫНА


Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.