Вы тут

Марскі Шаўковы шлях


У Фучжоў праводзіцца міжнародны турыстычны фэст. 


Па 31 снежня ў горадзе Фучжоў правінцыі Фуцзянь у рэжымах анлайн і афлайн праходзіць VI міжнародны турыстычны фестываль «Марскі шаўковы шлях», у якім удзельнічаюць больш за 40 краін і рэгіёнаў ўздоўж «Пояса і шляху», перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Як заявіў Вэн Гапін, начальнік упраўлення культуры і турызму горада Фучжоу, турыстычны фестываль падзяляецца на некалькі частак: эканамічны форум па культуры і турызму, а таксама выставу, прысвечаную турызме і жыцця ў Фуцзянь. Усе гэтыя мерапрыемствы будуць накіраваны на садзейнічанне далейшаму развіццю міжнароднай індустрыі турызму і інтэграцыі індустрыі мясцовага турызму ў міжнародны турыстычны рынак.

Міжнародны турыстычны фестываль праводзіцца з 2015 года. Дзякуючы такім мерапрыемствам, як падпісанне Фучжоўскай дэкларацыі, стварэнне Міжнароднага альянсу па супрацоўніцтве ў галіне турызму «9 + 9»., інтэгруюцца турыстычныя рэсурсы гарадоў уздоўж «Марскога Шаўковага шляху».

Паводле афіцыйнай статыстыкі, у мінулым годзе горад Фучжоў наведалі 243,7 тысячы чалавек з 11 краін і рэгіёнаў ўздоўж «Пояса і шляху», што на 83,9 працэнта больш, чым у 2015 годзе. Зараз 9 краін уздоўж «Пояса і Шляху» ўжо адкрылі прамыя рэйсы ў Фучжоў.

Прэв’ю: cathaypacific.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.