Вы тут

Мясніковіч: Цана на газ для Беларусі не павінна перавышаць ўзровень бягучага года


Цана на газ для Беларусі не павінна перавышаць ўзровень бягучага года, заявіў старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаіл Мясніковіч у перадачы «Размова ў Прэзідэнта» на тэлеканале «Беларусь 1», паведамляе БелТА.


«На падставе той прапрацоўкі, якую мы маем сёння, цэны на газ для Беларусі не павінны быць вышэй за ўзровень бягучага года. Ёсць інструменты, якія дазваляюць збліжаць пазіцыі, каб цэны былі роўнадаходнымі, асабліва што датычыцца тарыфу на прапампоўку газу, гэта значыць па тэрыторыі Расійскай федэрацыі, пакуль газ дойдзе да Беларусі», — сказаў Міхаіл Мясніковіч.

Паводле яго слоў, ёсць цэлы шэраг падыходаў, як вырашыць гэтае пытанне ў межах пяці дзяржаў і ў фармаце двухбаковых адносін. Старшыня Калегіі ЕЭК адзначыў зацікаўленасць усіх удзельнікаў газавага рынку ў урэгуляванні пытання.

«Базавы дакумент, над праектам якога зараз ідзе праца, — гэта міжнародны дагавор аб агульным рынку газу. Мы плануем туды «зашыць» адказы на ўсе гэтыя складаныя пытанні, каб была зразумелая сістэма ўзаемаадносінаў», — дадаў Міхаіл Мясніковіч.

Згодна з праграмай фарміравання агульнага рынку газу, праект дамовы будзе гатовы ў 2021 годзе, каб цалкам перайсці на гандаль па адпаведных прынцыпам з 1 студзеня 2025 года.

Прэв’ю: vnovgorode.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як дзейнічалі партызаны ва Усакінскім лесе на Клічаўшчыне

Як дзейнічалі партызаны ва Усакінскім лесе на Клічаўшчыне

Піша сын аднаго з партызан Генадзь Сахрай.

Грамадства

Алена Богдан: Любы рух павінен быць паступальным, а не разбуральным

Алена Богдан: Любы рух павінен быць паступальным, а не разбуральным

Яна расказала чытачам «Звязды», ці плануе Беларускі саюз жанчын стаць першай жаночай палітычнай партыяй у краіне і як гэта — сумяшчаць работу ў дзяржапараце з актыўнай грамадскай дзейнасцю.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Хітра ўладкавана чалавечая памяць. Бывае, нешта ўбачыў-пачуў, а што — хоць забі — назаўтра не ўспомніш, а нешта — якраз наадварот — «ляжыць» там гадамі ці нават дзесяцігоддзямі і ўспамінаецца досыць часта...

Грамадства

Чаму ў старасці псуецца характар, з'яўляюцца бяссонніца і трывожнасць

Чаму ў старасці псуецца характар, з'яўляюцца бяссонніца і трывожнасць

Аб праблемах старэння і тым, як заўважыць і, магчыма, прадухіліць розныя псіхалагічныя захворванні ў пажылых, мы паразмаўлялі з урачом-псіхатэрапеўтам Гарадскога клінічнага псіхіятрычнага дыспансера Марынай Шчаслянок.