Вы тут

Дабрачынная акцыя «Цуды на Каляды» стартуе ў Беларусі 4 снежня


Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі і Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя даюць 4 снежня старт дабрачыннай акцыі «Цуды на Каляды», сімвалам якой з’яўляюцца чырвоныя рукавічкі. 


Гэты праект Саюз моладзі штогод праводзіць сумесна з піянерскай арганізацыяй падчас акцыі «Нашы дзеці». Ён закліканы акружыць у пераднавагоднія і перадкалядныя дні цеплынёй дзетак, якія маюць патрэбу ў асаблівым клопаце і ўвазе. У гэтым годзе, выконваючы санітарна-эпідэміялагічныя меры, у розных кутках Беларусі будзе арганізавана больш за 500 разнапланавых мерапрыемстваў для выхаванцаў дзіцячых інтэрнатных устаноў, дамоў сямейнага тыпу, сацыяльна-педагагічных цэнтраў, для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі.

Навагоднія святочныя ранішнікі і конкурсныя праграмы дабрачыннай акцыі, адрасныя віншаванні дзецей будуць праходзіць па 8 студзеня ўключна. 

«Цуды на Каляды» валанцёры традыцыйна будуць дарыць і людзям сталага веку. Да прыкладу, 24 снежня актывісты БРСМ Навагрудскага дзяржаўнага аграрнага каледжа перададуць відэавіншаванне з творчымі нумарамі і салодкія пачастункі пажылым пацыентам Любчанскай бальніцы сястрынскага догляду.

У дзень старту акцыі на пляцоўцы пад купалам гандлёвага цэнтра «Сталіца» адбудзецца цырымонія ўзнагароджання пераможцаў рэспубліканскага конкурсу «Валанцёр года — 2020». Напярэдадні аргкамітэт падвёў вынікі і вызначыў пераможцаў конкурсу сярод 88 індывідуальных і калектыўных работ у наступных намінацыях: «Асабісты ўклад», «Найлепшы валанцёрскі атрад», «Найлепшая навучальная праграма для валанцёраў», «Найлепшы іміджавы плакат» і «Найлепшая валанцёрская група ў сацыяльнай сетцы». 

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю з сайта БРСМ

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.