Вы тут

На дыялогавай пляцоўцы «Беларусь — гэта мы» ў Магілёве абмеркавалі сямейныя каштоўнасці ў жыцці сучаснай моладзі


Размова адбылася па ініцыятыве Магілёўскага абкама БРСМ і Магілёўскай епархіі. Прадстаўнікі студэнцкай і працоўнай моладзі мелі магчымасць абмеркаваць надзённыя пытанні з экспертамі з аблвыканкама, праваслаўнай царквы, грамадскага аб’яднання «Цэнтр падтрымкі сям’і і мацярынства «Мамалето», псіхолагамі, юрыстамі. Да размовы можна было далучыцца і анлайн праз сацсетку Instagram.


Размова ішла пра праблемы маладых сям’яў, узаемаадносіны сужэнцаў, гендарнае самавызначэнне дзяцей, важнасць патрыятычнага выхавання. Адзначалася, што ў апошні час у грамадстве адбылася змена паняццяў і нават уяўленне пра сям’ю моцна сказілася.

— Сёння вельмі востра стаяць праблемы дэмаграфіі, выхавання, у тым ліку патрыятычнага, — падкрэсліў прэс-сакратар Магілёўскай епархіі Ілья Сідаровіч. — Прэзідэнт краіны заклікаў уносіць прапановы, каб найбольш важныя з іх адлюстраваць у заканадаўчых актах. Нашы сямейныя каштоўнасці сёння маюць патрэбу ў абароне. Іх трэба захаваць і зацвердзіць. І падыход тут павінен быць комплексны. Гэта асветніцкая работа з бацькамі і ў школах, абарона моладзі ад сумнеўнай інфармацыі. У інтэрнэце павінен быць наш, славянскі, кантэнт.

Калі меркаваць па колькасці пытанняў, якія прагучалі з залы, можна лічыць, што гэта дыялогавая пляцоўка стала адной з самых «гарачых».

— У нас атрымаўся вельмі жывы і змястоўны дыялог, — адзначыў першы сакратар Магілёўскага абкама БРСМ Уладзімір Паўлоўскі. — Звычайна адказы на падобныя пытанні маладыя людзі шукаюць у інтэрнэце, а сёння ў іх была магчымасць пагутарыць з кампетэнтнымі людзьмі. Мы нездарма вырашылі правесці гэты дыялог з удзелам епархіі. Вельмі часта мы нешта робім неасэнсавана — вянчаемся, хрысцім дзяцей, але не ўнікаем ў глыбіню ўсяго, што за гэтым стаіць. І ў гэтым нашы памылкі. Мы зафіксавалі ўсе тыя пытанні, якія прагучалі, абмяркуем іх яшчэ раз у нашай грамадскай прыёмнай і будзем спадзявацца, што гэтыя ініцыятывы будуць падтрыманы на самым высокім узроўні.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.