Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 6 снежня ў Беларусі зарэгістраваны 147 154 чалавекі са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.
Прырост за суткі склаў 1 878 выпадкаў.
124 774 чалавек больш не хварэюць. За суткі выздаравелі 2 435.
Усяго праведзена 3 430 515 тэстаў на каранавірус.
Памерлі 1 207 (+9) пацыентаў з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.
Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.
Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце — больш за 65 млн чалавек, пры гэтым больш за 1,5 млн чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 14,5 млн заражаных, Індыя — больш за 9,5 млн, Бразілія — больш за 6,4 млн.
У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ.
Прэв’ю: es-us.vida-estilo.yahoo.com
Сумесныя праекты ядзерных тэхналогій.
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.