Вы тут

Першы нованароджаны жыхар Беларусі ў 2021 годзе з'явіўся на свет у Віцебску


Першы маленькі беларус у новага 2021-годзе з’явіўся  на свет у Віцебскім абласным клінічным радзільным доме. Па словах галоўнага ўрача радзільні Алены Леановіч, у дакументах хлопчыка будзе стаяць дата і час – 01.01.2021 і 0.01 хвіліна, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.


Малы, якога назвалі Рома, важыць 3 кг 910 грам, яго рост - 53 см. У мамы гэта першыя роды. Бацькі хлопчыка жывуць і працуюць у Оршы.

У Міністэрстве аховы здароўя нагадалі, што Віцебскі абласны раддом зараз працуе як кавідны шпіталь. Раней у маладой мамы быў дыягнаставаны COVID-19, менавіта таму яна знаходзілася пад назіраннем у Віцебску.

Пасля таго, як мама і малы паправяцца, яны будуць выпісаныя дадому.

У ведамстве адзначылі, што, па традыцыі, бацькоў малога, які нарадзіўся 1 студзеня, павіншуе міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.