Вы тут

У ноч на нядзелю чакаецца да мінус 25, месцамі — 26—29 марозу


Адна на адну зімы ў нас непадобныя. Калі летась зімы практычна не было (згодна з нацыянальнай нормай тэмпературы ў халодны перыяд, кліматычная зіма на тэрыторыі нашай краіны ў сезон 2019—2020 не надышла; ва ўсе зімовыя месяцы так і не адбыўся пераход сярэдняй тэмпературы праз нуль у бок паніжэння». — Аўт.), то ў гэты сезон зіма, відаць, «стрэліць» анамальным холадам непасрэдна ў студзені.

Маразы амаль да 30 градусаў ніжэй за нуль чакаюцца ў нашай краіне ўжо да канца гэтага тыдня, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Тэмпература паветра пачала паступова паніжацца ўжо ўчора, але асноўнае пахаладанне яшчэ наперадзе. У пятніцу, у суботу і потым у нядзелю чакаецца ўзмацненне маразоў.

Сёння ўдзень, якраз на сярэдзіну зімы, месцамі пройдзе невялікі снег. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе 13—19 градусаў марозу, месцамі — мінус 20—22 градусы, у паўднёва-заходніх раёнах — ад мінус 9 да мінус 12 градусаў.

Паўночны вецер прыляціць да нас і ў суботу. У гэты дзень месцамі па краіне пройдзе невялікі кароткачасовы снег. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 16 да 23 марозу, пры праясненнях — да мінус 25 градусаў. Удзень будзе 13—20 ніжэй за нуль, месцамі — да мінус 22 градусаў, па Брэсцкай вобласці — мінус 10—12 градусаў.

Уначы і раніцай на наступны дзень, у нядзелю, у асобных раёнах краіны пройдзе невялікі снег, удзень пераважна без ападкаў. На дарогах месцамі чакаецца галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўночны, паўночна-заходні ўмераны, «куслівы». Тэмпература паветра ўначы складзе 18—25 марозу, пры праясненнях — ад мінус 26 да мінус 29 градусаў. Удзень будзе таксама досыць холадна — 14—19 марозу.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у пачатку наступнага тыдня захаваецца маласнежнае марознае надвор'е.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: amur.info

Загаловак у газеце: На выхадныя нас зусім замарозіць?

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.