Вы тут

У Беларусі за суткі — 1941 выпадак захворвання на COVID-19. Выздаравелі 2054 чалавекі


Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, па стане на 15 студзеня ў Беларусі зарэгістраваны 221 604 чалавекі са станоўчым вынікам тэста на COVID-19.


Прырост за суткі склаў 1 941 выпадак.

204 500 чалавек больш не хварэюць. За суткі выздаравелі 2 054 пацыента.

Усяго праведзены 4 216 095 тэстаў на каранавірус.

Памерлі 1 564 пацыенты з шэрагам хранічных хвароб з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.


Пра новы тып каранавіруса 2019-nCoV стала вядома ў канцы снежня 2019 года, калі кітайскія ўлады паведамілі пра выбух пнеўманіі невядомага паходжання ў горадзе Ухань.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя 11 сакавіка абвясціла ўспышку новай каранавіруснай інфекцыі COVID-19 пандэміяй.

Па апошніх дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, колькасць заражаных у свеце — больш за 91 млн чалавек, пры гэтым больш за 1,95 млн чалавек памерлі. Лідарамі па колькасці пацверджаных выпадкаў застаюцца ЗША — больш за 23,1 млн заражаных, Індыя — больш за 10,4 млн, Бразілія — больш за 8 млн.

У Беларусі першы завазны выпадак каранавіруса быў зарэгістраваны 27 лютага ў іранскага студэнта БНТУ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.