Вы тут

Медык: Да акунання ў купель на Вадохрышча неабходна быць падрыхтаваным


Да акунання ў купель на Вадохрышча неабходна быць падрыхтаваным, заявіла падчас круглага стала ў прэс-цэнтры БелТА прафесар кафедры кардыялогіі і ўнутраных хвароб Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Алена Грыгарэнка.


«Я, як прадстаўнік медыцынскай супольнасці, хачу адзначыць, што наша пазіцыя ў дачыненні да калядных купанняў застаецца нязменнай на працягу апошніх гадоў. Як для здаровага, так і хворага чалавека — гэта шокавая тэрапія, стрэс. Не толькі захворванні сардэчна-сасудзістай сістэмы, але і любыя іншыя захворванні дыхальнай і мочапалавой сістэм з’яўляюцца супрацьпаказаннем для акунання ў халодную ваду», — распавяла Алена Грыгарэнка.

Паводле яе слоў, неабходна ўдумліва падыходзіць да гэтага пытання. «Мы глыбока паважаем пачуцці вернікаў, людзей, для якіх гэты абрад з’яўляецца сапраўднай праявай глыбокай, шчырай веры. Але кожны з іх павінен памятаць, што гэта экстрэмальная сітуацыя, якая суправаджаецца выкідам гармонаў у кроў, выяўленым вазаспазмам, магчымым прыпынкам сэрца, арытміямі, што пагражаюць жыццю, абвастрэннем хранічных захворванняў або прагрэсаваннем вострых. Таму варта ўдумліва падыходзіць да гэтага абраду і разумець, чым ён можа пагражаць у падобнай сітуацыі, калі не рыхтавацца да яго на працягу ўсяго года», — дадала прафесар.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.