Вы тут

З пачатку года ў Магілёўскай вобласці здзейснена чатыры забойства


Следчыя падраздзяленняў УСК па Магілёўскай вобласці устанаўліваюць абставіны чатырох забойстваў, учыненых з пачатку года ў Кіраўску, Кіраўскім раёне, Клімавіцкім раёне і Бабруйску, паведамілі на сайце СК.


Па дадзеных следства, 5 студзеня ў міліцыю паступіла паведамленне пра смерць 58-гадовага жыхара вёскі Нягоўля Кіраўскага раёна. Мужчына памёр у выніку атрыманых множных цялесных пашкоджанняў. Яго 56-гадовы брат растлумачыў, што магчыма пацярпелы сам прычыніў сабе траўмы пры колцы дроў. У ходзе правядзення першапачатковых следчых дзеянняў устаноўлена, што ў момант здарэння ў доме знаходзіўся яшчэ адзін мужчына, які распавёў, што паміж братамі ўзнікла сварка. У выніку канфлікту адзін з іх нанёс абухом сякеры множныя ўдары другому, ад якіх апошні ў наступным сканаў. Момант здзяйснення злачынства мужчына зняў на камеру мабільнага тэлефона. Дадзенае відэа канфіскавана і далучанае да матэрыялаў крымінальнай справы.

У Клімавіцкім раёне 4 студзеня ў міліцыю паступіла паведамленне аб выяўленні на вуліцы цела 49-гадовай жыхаркі вёскі Высокае без прыкмет жыцця. Устаноўлена, што жанчына пражывала са старэйшай сястрой і яе сужыцелем. У гэты дзень паміж загінулай і 63-гадовым мужчынам адбыўся канфлікт, у выніку якога апошні задушыў жанчыну.

У Кіраўску 8 студзеня 60-гадовы мясцовы жыхар у ходзе сваркі пасля распівання спіртных напояў нанёс множныя ўдары па розных частках цела 69-гадоваму мужчыну, з якім яны жылі ў адной кватэры. Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў пацярпелы памёр на месцы здарэння.

У Бабруйску 10 студзеня ў адным з гаражоў было знойдзена цела 54-гадовага мужчыны, які лічыўся некалькі дзён зніклым без вестак. У ходзе следства ўстаноўлена, што 30 снежня бабруйчанін распіваў спіртныя напоі ў гаражы ў свайго 42-гадовага знаёмага. У ходзе распівання паміж імі ўзнікла сварка, у выніку якой апошні збіў пацярпелага, пасля чаго пакінуў гараж. У ходзе допыту падазраваны растлумачыў, што праз некалькі дзён ён вярнуўся на месца здарэння і выявіў, што ад атрыманых цялесных пашкоджанняў яго знаёмы сканаў. Падазраваны перацягнуў яго за машыну і схаваў цэлафанавым пакетам. Цела мужчыны 10 студзеня знайшоў брат падазраванага, пра што паведаміў у міліцыю.

Па ўсіх здарэннях следчымі распачатыя крымінальныя справы па ч.1 арт.139 (забойства) Крымінальнага кодэкса. Працягваецца правядзенне следчых дзеянняў і аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, прызначаныя экспертныя даследаванні.

Фота: СК

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.