Усяго ў абласным цэнтры будзе заліта восем каробак для каткоў (каля школ №№ 1, 9, 11, 16, 20, 27, 32, 33) і 12 лядовых пляцовак — паведамляе ў тэлеграм-канале старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр РАГАЧУК.
Тым часам на вяслярным канале запрацавалі машыны, якія яшчэ называюць снегагенератарамі. Працуюць снежныя пушкі ва ўсю моц, і ўжо ў выхадныя гараджанам абяцаюць паўнавартасныя трасы для катання на лыжах. Тут жа арганізаваны пракат лыж і канькоў, які адкрыты з 10 да 21 гадзіны.
Пра магчымасць пракату канькоў, лыж, і фінскіх саней паведамляе гарадскі парк культуры і адпачынку. На летняй танцавальнай пляцоўцы цяпер можна пакатацца на каньках. Нарэшце Брэст дачакаўся зімы і спяшаецца выкарыстаць усе яе выгоды.
Святлана ЯСКЕВІЧ
Фота з тэлеграм-канала Аляксандра Рагачука
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?