Вы тут

Радзіма тайцзіцюань


У правінцыі Хэнань развіваюць унікальную гімнастыку.


Рашэннем сесіі Міжурадавага камітэта па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА, прынятым у мінулым месяцы, гімнастыка тайцзіцюань была ўключана ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн»

Тайцзіцюань стала 41-м аб’ектам нематэрыяльнай культурнай спадчыны, якія прадстаўляюць Кітай. Гэтая ўнікальная практыка зарадзілася ў сярэдзіне XVII стагоддзя ў вёсцы Чэньцзягоf павета Вэньсянь, што ў правінцыі Хэнань (Цэнтральны Кітай). Зараз у вёсцы з насельніцтвам крыху больш за 3000 чалавек дзейнічае 3 буйных школы тайцзіцюань, больш за 40 хатніх трэніровачных залаў, якія прымаюць вучняў з усяго свету. 

Гімнастыка ўжо заваявала больш за 150 краін і раёнаў свету, а колькасць практыкуючых яе аматараў спорту дасягнула некалькіх соцень мільёнаў чалавек.</p>

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.