Мінінфарм разглядае шэраг матэрыялаў, якія размяшчаюцца на інтэрнэт-рэсурсе tut.by, для дачы прававой ацэнкі, заявіў сёння міністр інфармацыі Ігар Луцкі, інфармуе БЕЛТА.
«Мінінфарм на працягу 2020 года вынес 4 папярэджанні сеткаваму выданню tut.by. У адпаведнасці з Законам аб СМІ Мінінфарм прад’явіў у суд іск аб спыненні яго дзейнасці. Неабходна адзначыць, што Вярхоўны суд пацвердзіў законнасць і абгрунтаванасць вынесеных папярэджанняў. 3 снежня 2020 года Эканамічны суд Мінска прыняў рашэнне аб спыненні дзейнасці, а сёння апеляцыйная інстанцыя пацвердзіла гэта рашэнне. Таму ўсе дзеянні Мінінфарма, якія доўжыліся ўвесь гэты час, праходжанне праз усе судовыя інстанцыі, завяршыліся тым рашэннем, якое абсалютна задавальняе Міністэрства інфармацыі», - сказаў Ігар Луцкі.
Міністр адзначыў, што на дадзены момант Мінінфарм разглядае шэраг матэрыялаў, якія размяшчаюцца ўжо на інтэрнэт-рэсурсе tut.by, «для дачы прававой ацэнкі ў частцы парушэнні ст.38 Закона аб СМІ (інфармацыя, распаўсюд якой у сродках масавай інфармацыі, на інтэрнэт-рэсурсах забаронены), а таксама аб размяшчэнні недакладнай інфармацыі, здольнай нанесці шкоду грамадскім і дзяржаўным інтарэсам».
Ён падкрэсліў: «На сённяшні дзень Мінінфарм працягвае маніторыць інфармацыйную прастору Беларусі, і пры парушэнні заканадаўства аб СМІ і іншых законаў Беларусі неадкладна будуць выносіцца папярэджанні, альбо патрабаванні аб выдаленні недакладнай інфармацыі, альбо прымацца рашэнні аб спыненні дзейнасці альбо распаўсюджвання такой інфармацыі шляхам блакавання».
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?