Вы тут

Памёр амерыканскі тэлевядучы Лары Кінг


Амерыканскі тэлежурналіст Лары Кінг пайшоў з жыцця ў суботу ва ўзросце 87 гадоў, паведамляе ТАСС.


Фота Rodin Eckenroth/Getty Images

Аб гэтым паведамляецца ў запісе, апублікаваным у яго афіцыйным акаўнце ў Twitter.

«З глыбокім смуткам [тэлестудыя] Ora Media паведамляе аб смерці аднаго са сваіх заснавальнікаў, вядучага і сябра Лары Кінга, які памёр гэтай раніцай ва ўзросце 87 гадоў», — гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што тэлевядучы памёр у шпіталі ў Лос-Анджэлесе, аднак прычына яго смерці не ўказваецца.

2 студзеня тэлекампанія CNN праінфармавала аб шпіталізацыі журналіста з-за выкліканага каранавірусам захворвання.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.