Вы тут

«Ларс» нясе багатыя ападкі


А ўсё ж такі зіма ў нас вельмі капрызная дама з досыць кепскім характарам. Вось і на гэтым тыдні чакаецца вельмі няўстойлівае надвор'е.

Згаданы цыклон прынясе ў краіну завеі і парывісты вецер, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Паўднёвы цыклон «Ларс» заляціць да нас у аўторак і «даставіць» на тэрыторыю Беларусі даволі складаныя ўмовы надвор'я. Чакаюцца моцныя ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу і нават дажджу амаль па ўсёй тэрыторыі краіны. Найбольш істотны прырост снежнага покрыва (да 15—20 см) будзе па захадзе краіны. Цыклон прынясе з сабой густыя туманы, а на асобных участках дарог магчымая галалёдзіца. Удзень у аўторак у многіх раёнах краіны будзе ўзмацняцца вецер — парывамі да 15—20 м/с, а ў дзённыя гадзіны па поўдні месцамі — да 21—23 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад мінус 2 градусаў да 4 цяпла.

На жаль, і ў сераду захаваюцца складаныя ўмовы надвор'я. На большай частцы краіны чакаецца снег, мокры снег, уначы месцамі — моцны снег, завіруха. На асобных участках дарог магчымая галалёдзіца. Уначы і раніцай у многіх раёнах краіны будзе ўзмацняцца вецер парывамі да 15—20 м/с, у асобных раёнах — да 23 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да мінус 5 градусаў, удзень будзе ад мінус 3 да 2 градусаў вышэй за нуль.

У чацвер, што нядзіўна, зноў «запахне» зімой. Уначы месцамі, а ўдзень на большай частцы краіны пройдзе кароткачасовы снег. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе 1—6 марозу, пры праясненнях — да мінус 9 градусаў. Удзень будзе ад мінус 4 градусаў да 1 цяпла.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у пятніцу перыядычна будзе ісці снег. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе 2—8 марозу, пры праясненнях — да мінус 10 градусаў. Удзень будзе ад мінус 5 градусаў да 1 цяпла. Незразумела, ці то зіма, ці то еўразіма?

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.