Вы тут

Прэм'ер-міністр прадставіў калектыву новага старшыню КДК


На пасаду старшыні гэтага ведамства Васіля Герасімава ў аўторак прызначыў Прэзідэнт. Раман Галоўчанка падкрэсліў выдатныя аналітычныя здольнасці новага кіраўніка КДК, а таксама пачуццё высокай адказнасці і прынцыповасць у адстойванні дзяржаўных інтарэсаў.


Па словах Рамана Галоўчанкі, прызначэнне — ацэнка работы, якая была зроблена Камітэтам дзяржаўнага кантролю пад кіраўніцтвам Васіля Герасімава з верасня 2020 года, калі ён выконваў абавязкі кіраўніка ведамства. «На Камітэт дзяржкантролю былі ўскладзены асаблівыя задачы і функцыі, якія, як учора сказаў кіраўнік дзяржавы, былі рэалізаваны на высокім узроўні», — перадае словы прэм'ер-міністра БелТА.

Ён падкрэсліў, што наперадзе штодзённая работа па вырашэнні важных дзяржаўных пытанняў і бягучых задач КДК. Прэм'ер-міністр пажадаў Васілю Герасімаву поспехаў і выказаў надзею на канструктыўнае ўзаемадзеянне ведамства з Саветам Міністраў.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.