Вы тут

Нацбанк абвясціў конкурс відэаблогераў «Грошы маюць значэнне»


Нацыянальны банк аб’яўляе пра старт конкурсу відэаблогераў «Грошы маюць значэнне», паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацбанка.


Конкурс праводзіцца ў трох узроставых катэгорыях: ад 7 да 12 гадоў, ад 13 да 17 гадоў, ад 18 гадоў да 31 года. У ім могуць прыняць удзел (як індывідуальна, так і ў складзе калектываў) грамадзяне Беларусі, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у краіне. «Для ўдзелу ў конкурсе неабходна зняць відэаролік, у якім будзе раскрыта тэма лічбавай пісьменнасці ў фінансавай сферы. Рэкамендуемая працягласць — тры хвіліны», — адзначылі ў Нацбанку.

Галоўны прыз у кожнай узроставай катэгорыі — грашовая прэмія ў памеры Br1 тыс. Таксама грашовымі прэміямі ў кожнай з узроставых катэгорый будуць адзначаны работы, якія зоймуць другое і трэцяе месцы (Br700 і Br500 адпаведна). Акрамя таго, журы конкурсу мае права засноўваць дадатковыя прызы ў асобных намінацыях.

Заяўку на ўдзел у конкурсе, а таксама сваю конкурсную працу (спасылку на відэаролік альбо сам відэаролік) неабходна да 12 сакавіка 2021 года накіраваць на электронны адрас konkurs@nbrb.by. Вынікі будуць абвешчаныя не пазней за 29 сакавіка 2021 года.

Падрабязная інфармацыя аб конкурсе (тэрміны і парадак яго правядзення, патрабаванні, што прад’яўляюцца да ўдзельнікаў і іх конкурсных прац) размешчана на Адзіным партале фінансавай пісьменнасці.

Конкурс праводзіцца з 2018 года і прымеркаваны да правядзення ў Беларусі Тыдня фінансавай пісьменнасці дзяцей і моладзі (Global Money Week), якая ў гэтым годзе пройдзе з 22 па 28 сакавіка пад дэвізам «Беражы сябе, беражы свае грошы». У 2020 годзе колькасць дасланых прац перавысіла 420.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.