Вы тут

«Вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна неабходна шырока асвятляць»


Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Таццяна РУНЕЦ узяла ўдзел у пасяджэнні адміністрацыі Маскоўскага раёна Мінска.


Асноўнае пытанне на парадку дня — абмеркаванне вынікаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Маскоўскага раёна сталіцы за мінулы год і задачы на бягучы.

Як паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты парламента, выступаючы па пытанні аб выніках дзейнасці і рэалізацыі даведзеных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця, сенатар звярнула ўвагу на недапушчальнасць росту колькасці стратных прадпрыемстваў.

— Неабходна з кожнай арганізацыяй праводзіць работу па выяўленні прычын страт і прымаць меры па іх скарачэнні. Акрамя таго, выклікае заклапочанасць наяўнасць знешняй дэбіторскай запазычанасці, у тым ліку пратэрмінаванай у ТАА «АСБ Лізінг», РУП «Белмедпрэпараты» і іншых, — акцэнтавала яна ўвагу.

У цэнтры ўвагі на пасяджэнні таксама былі разгледжаны тэма выканання капітальных рамонтаў летась і задачы ў гэтым кірунку на бягучы год.

Трэба сказаць, што дзейнасць службаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі раёна па выкананні ўстаноўленага на 2020 год задання па капітальным рамонце жыллёвага фонду, замене ліфтавага абсталявання і асваенні бюджэтных асігнаванняў прызнана здавальняючай.

Старшыня Пастаяннай камісіі засяродзіла ўвагу прысутных і на неабходнасці больш шырокага асвятлення ў сродках масавай інфармацыі і інтэрнэт-рэсурсах дасягненняў Маскоўскага раёна ў эканамічным і сацыяльным развіцці сталіцы, прыкладаў добраўпарадкавання тэрыторый і жыллёвага фонду, аказання дапамогі насельніцтву.

Загаловак у газеце: Высновы, задачы і перспектывы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.