Вы тут

Зімовая прыгажосць у калысцы кітайскай цывілізацыі


Пейзаж пасля снегападу ландшафтнага парку Юньтайшань, што ў Хэнані (правінцыя на ўсходзе цэнтральнай часткі Кітая), выглядае вельмі маляўніча, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Зімовая прыгажосць прыцягвае ў гэтыя мясціны мноства турыстаў. Хэнань — адна з калысак кітайскай цывілізацыі. Найстаражытнейшыя кітайскія дзяржавы — Ся (3 тысячагоддзе да н. э.) і Шан-Інь, якая змяніла Ся ў XVI стагоддзі да н. э., з’явіліся менавіта тут. На тэрыторыі правінцыі маюцца найважнейшыя археалагічныя помнікі: старажытныя гарадзішчы Пэйліган (узрост — 7000 гадоў), Яншаа (6000 гадоў) і Дахэ (5000 гадоў).

На працягу шматтысячагадовай гісторыі кітайскай цывілізацыі больш за 20 імперый усталёўвалі або пераносілі сталіцы сваіх дзяржаў у Хэнань. Па колькасці падземных культурных каштоўнасцяў правінцыя на першым месцы ў Кітаі, па колькасці наземных культурных каштоўнасцяў — на другім. Тры з сямі старажытных кітайскіх сталіц знаходзяцца ў Хэнані — гэта Лаян, Кайфэн і Аньян.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.