Вы тут

Як зарадзіць мабільнік з дапамогай... кіпеню?


Кітайскія даследчыкі космасу распрацавалі незвычайны гаджэт.


Даследчыкі з Кітайскага даследчага інстытута ракетнай тэхнікі, аднаго з галоўных вытворцаў ракет у краіне, распрацавалі тып ізаляванай бутэлькі, абсталяванай тэрмаэлектрычным чыпам, які можа ператвараць цяпло вады ў электрычнасць для зарадкі мабільнага тэлефона, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Па меры таго як мабільныя тэлефоны абсталёўваюцца ўсё больш магутнымі працэсарамі і ўсё больш буйнымі інтэрфейсамі з сэнсарным экранам, адпаведна павялічваецца і іх энергаспажыванне. І многія людзі часта сутыкаюцца з праблемай зарадкі сваіх тэлефонаў, асабліва ў час падарожжаў, адзначыў вядучы даследчык Ма Вэй.

«Нашым рашэннем гэтай праблемы з’яўляецца тэрмаэлектрычная прылада на аснове бутэлькі з вадой — крыніцы цяпла для выпрацоўкі электраэнергіі», — адзначыў эксперт, дадаўшы, што гэта вынаходніцтва не патрабуе ніякіх дадатковых крыніц энергіі.

На дэманстрацыйным відэа тэрмаэлектрычная прылада была ўбудавана ў донца бутэлькі, на якой ёсць USB-порт для зарадкі. Калі даследчык падключыў iPhone да бутэлькі з дапамогай кабеля, экран тэлефона паведаміў аб пачатку зарадкі.

«Мы выявілі, што бутэлька з 300-500 мілілітрамі кіпеню можа забяспечыць 20-30 хвілін электрычнасці», — адзначыў член даследчай групы Шэн Цзян. Гэтая прылада таксама можа забяспечваць электраэнергіяй ноўтбукі, фотаапараты і іншыя маламагутныя бытавыя прыборы.

Цяпер даследчыкі імкнуцца наладзіць супрацоўніцтва з прадпрыемствамі для камерцыйнага прымянення гэтага вынаходкі. Прадукт, хутчэй за ўсё, будзе каштаваць 23-30 долараў. Шэн Цзян запэўніў, што карысную прыладу будзе лёгка насіць з сабой, паколькі даследчыкі паменшылі вагу бутэлькі з дапамогай лёгкага цеплаізаляцыйнага матэрыялу, першапачаткова створанага для касмічных апаратаў, каб замяніць кантэйнер з нержавеючай сталі. Спецыяліст таксама падкрэсліў бяспеку вынаходкі, адзначыўшы, што яна дае ток малога напружання, выключаючы тым самым рызыку кароткага замыкання.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.