Вы тут

«Five o'clock. Чай па-англійску». У віцебскім музеі адкрылася выстава бляшанак для гарбаты


У віцебскім музеі частуюць наведвальнікаў шыкоўнай англійскай гарбатай пад музыку з фільма «Шэрлак Холмс і доктар Ватсан». У Музеі гісторыі прыватнага калекцыяніравання адкрылася выстава бляшанак для гарбаты з прыватнай калекцыі Сяргея Лашкова «Five o'clock. Чай па-англійску». Раней яе ніхто не бачыў.


Калекцыянер жыве ў Віцебску. Займаецца бізнесам у сферы будаўніцтва. Згадвае, што пачаў раптам збіраць бляшанкі прадукцыі аднаго вядомага англійскага брэнда ў канцы 1990-х. Тое, што мог купляў у Беларусі, заказваў праз інтэрнэт. Падкрэслівае, што не працуе ў фірме, якая займаецца вырабам гарбаты, і ніякага дачынення экспанаты да чарговых рэкламных кампаній не маюць.

Безумоўна, цана некаторых экспанатаў уражвае, але задавальненне каштуе таго.

У калекцыі каля двухсот бляшанак  гарбаты. Гэта асобныя сезонныя і тэматычныя серыі і наборы са спецыяльна падабранымі смакамі: «Замкі Англіі», рэдкая калекцыя «Алімпіяда ў Лондане», «Art of Tea», «Змрочная калекцыя», «Калекцыя караля Эдварда», «Fine Tea Collection», наборы, прысвечаныя Лондану.

Можна ўбачыць калекцыю «Каралеўская вяселле Уільяма і Кейт».

Прадстаўлена і калекцыйныя серыя з партрэтамі каралеўскай сям'і, якая была выпушчаная ў гонар вяселля прынца Гары і Меган Маркл, бляшанкі з фатаграфіяй каралевы Лізаветы II, калядныя музычныя скрыначкі з гарбатай, навагоднія калекцыі і многія іншыя...

Цікава, дарэчы, што ў пасольстве Вялікабрытаніі ў Беларусі ў курсе падзеі. Адтуль шчыра падзякавалі калекцыянеру і арганізатарам за запрашэнне ўзяць удзел у адкрыцці. На жаль, з-за пандэміі прадстаўнікі дыпламатыі гэтай краіны ў Віцебск не прыехалі...

Наведвальнікаў, якія прыйдуць на экскурсію каля пяці гадзін, абавязкова пачастуюць гарбатай, паведаміла на цырымоніі адкрыцця выставы дырэктар Віцебскага абласнога краязнаўчага музея (у яго склад уваходзіць музей калекцыяніравання) Таццяна Старынская. Такім чынам, можна будзе гарбату і пакаштаваць на смак. Будзе цікава зрабіць гэта пад музыку з фільма пра Шэрлака Холмса і іншую, якая дапаможа на час адчуць сабе сапраўдным англічанінам.

Выстава будзе працаваць да 3 мая.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Фота аўтара

Прэв’ю музея

Выбар рэдакцыі

Грамадства

​Жыхары Кобрына аднавілі бабуліну хату ў вёсцы і ствараюць аграсядзібу

​Жыхары Кобрына аднавілі бабуліну хату ў вёсцы і ствараюць аграсядзібу

Яшчэ некалькі гадоў таму Людміла і Уладзімір Жарын былі звычайнымі жыхарамі райцэнтра.

Культура

Крывавыя сосны і нябачная варта. ​Чаму Лідскі замак ахоўваюць загінулыя ў XІV стагоддзі ваяры

Крывавыя сосны і нябачная варта. ​Чаму Лідскі замак ахоўваюць загінулыя ў XІV стагоддзі ваяры

«На схіле ўзгорка, нібы падпіраючы замак, растуць дзве даўгалетнія сасны. Яны захаваліся дзякуючы пашыранаму сярод гараджан і навакольных жыхароў перакананню, што яны выраслі не на раслінным соку, а на крыві».