Вы тут

Выстаўка акварэлі і малюнка «Палітра вясны. Пакуль расце трава на Беларусі» адкрыецца 3 сакавіка ў НББ


3 сакавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрыецца выстаўка акварэлі і малюнка «Палітра вясны. Пакуль расце трава на Беларусі», паведамілі ва ўстанове.


Нацыянальная бібліятэка Беларусі працягвае добрую традыцыю адкрыцця мастацкіх выставак да вясновых свят. Першая экспазіцыя прысвечана Дню жанчын (8 Сакавіка). Праект-віншаванне «Палітра вясны. Пакуль расце трава на Беларусі» прызначаны нагадаць пра хуткае абуджэнне прыроды. Паэтычны радок у назве выстаўкі падказвае, што ў цэнтры творчай увагі мастакоў — багацце лугавога разнатраўя: чароты, імхі, ягаднікі, пяшчотныя вясновыя парасткі, што праціскаюцца праз леташнюю лістоту, шэпт сціплых сухацветаў.

Сёлета палітра вясны прадстаўлена работамі такіх беларускіх акварэлістаў, як Уладзімір Рынкевіч, Вікторыя Ільінская, Алесь Квяткоўскі, Вера Каўзановіч, Мікалай Аўчыннікаў, Ягор Арцюхоў, Рыгор Мяжуеў, Алена Шычко, Сяргей Пісарэнка, Наталля Авяр’янава, Галіна Хайдарава, Фелікс Гумен і інш.

З вясновым святам жанчын павіншуюць прафесійныя і маладыя мастакі, педагогі, сябры творчых суполак, студэнты мастацкіх спецыяльнасцей ВНУ, заўзятыя мастакі-аматары акварэлі і арыгінальнай графікі.

Арганізатарамі выстаўкі акварэлі і малюнка сталі Нацыянальная бібліятэка Беларусі, арт-студыя «Аквавір» (кіраўнік Уладзімір Рынкевіч) і Беларускі саюз мастакоў. Адбор экспанатаў праходзіў па конкурсным прынцыпе. Сярод выстаўленых твораў журы вызначыць лепшыя працы.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.