Вы тут

57-ці гадовая мінчанка стала Каралевай свету


Таццяна Брэдзелева перамагла ў міжнародным конкурсе «Ms.& Mrs. Top of the World Classic 2020», паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».


Беларусь упершыню далучылася да гэтага конкурсу. Яго ўдзельніцы — жанчыны, старэйшыя за 46 гадоў, якія сваім прыкладам даказваюць — прывабнай можна заставацца ў любым узросце.

Заяўку на ўдзел у нацыянальным адборы даслалі больш за 60 прэтэндэнтак з розных гарадоў Беларусі. Затым журы выбрала 10 самых цікавых сушукальніц тытула. А гонар прадстаўляць нашу краіну на конкурсе выпала Таццяне Брэдзелевай, якая бліскуча справілася, заваяваўшы карону.

Таццяне — 57 гадоў. Яна мадэль age plus. Займае актыўную сацыяльную пазіцыю, лічыць, што адказнасць і абавязак кожнага — зрабіць наша грамадства сапраўды адзіным з роўнымі магчымасцямі для ўсіх. За некалькі гадоў асвоіла бачата, сальсу, займаецца ёгай і тайскім боксам. Яе ўнутраная энергія — шлях да поспеху для заваявання не толькі айчынных, але і сусветных подыумаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Дружыннікі выходзяць на дзяжурства... А разам з імі — і карэспандэнт «Звязды»

Дружыннікі выходзяць на дзяжурства... А разам з імі — і карэспандэнт «Звязды»

Кожны замацаваны за сваім участковым, у кожнага свая зона адказнасці.

Грамадства

Што рабіць нашым хатнім гадаванцам, у якіх таксама бываюць дэпрэсіі?

Што рабіць нашым хатнім гадаванцам, у якіх таксама бываюць дэпрэсіі?

Адказ на гэтыя і іншыя пытанні ведае наша гераіня.